- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разам з абласнымі камісіямі (АК), Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (ЦВК) захавала сваё лідзіруючае месца: у праграме “Панарама” — 16 % часу, у праграме “Наши новости” ОНТ — 18 % параўнальна з усімі астатнімі суб’ектамі маніторынгу. У рэгіянальных тэлепраграмах (“Навіны. Гомель” і “Навіны Рэгіён” — ТРК “Магілёў”) лідарамі кампаніі з’яўляліся абласныя камісіі (31 і 25 % часу параўнальна з усімі астатнімі суб’ектамі выбарчага працэсу). А ў прэзідэнцкай газеце “Беларусь сегодня” толькі такі суб’ект як “неперсаніфікаваны кандыдат” атрымаў плошчы крыху больш за ЦВК, абласныя (АК) і ўчастковыя камісіі (УК): 29.4 і 29.2 % адпаведна.