en

Астаповіч Антон

Астаповіч Антон

Антон Уладзімеравіч Астаповіч (нар. 23 кастрычніка 1964, Асіповічы) — беларускі гісторык-этноляг і культуроляг. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (2007).

Скончыў Менскую мэдычную вучэльню (1984, з чырвоным дыплёмам), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту: малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле фондаў, загаднікам сэктару Цэнтральнай Беларусі ў экспазыцыйным аддзеле, намесьнікам дырэктара. Выкладаў ва Ўнівэрсытэце культуры.

У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1988 – 1991 вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў дысертацыю(навуковы кіраўнік – акадэмік НАН Беларусі М.П. Касцюк).

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Астаповіч Антон :: Publications

Станоўчыя практыкі захавання і папулярызацыі габрэйскай спадчыны: дапаможнік на аснове польскага і беларускага досведу

зборнік артыкулаў навукова-практычнай канферэнцыі, г. Брэст, 20―21 жніўня 2011 г.

Гісторыя польскіх габрэяў - гэта таксама гісторыя габрэйскага насельніцтва сённяшніх Беларусі, Украіны і Літвы. Калі ў 2009 годзе мы пачалі насычаць партал “Віртуальны Штэтл” (“Wirtualny Sztetl”, http://www.sztetl.org.р1) апісаннямі даўнейшых габрэйскіх мястэчак на тэрыторыі крэсаў колішняй Рэчы Паспалітай...… More

pdf

Каштоўнасці мінуўшчыны 7

Праблемы захавання i рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства

Артыкулы навукоўцаў прысвечаны розным аспектам захавання беларускага драўлянага дойлідства, у прыватнасці» рэстаўрацыі i рэгенерацыі грамадскіх i культавых збудаванняў, двароў, сядзіб, праблемам пашырэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры i побыту....… More

pdf

Беларускі Дзяржаўны Музей народнай архітэктуры і побыту

Зборнік навуковых прац, прысвечаны дваццаціаяцігоддзю стварэння музея і пятнаццацігоддзю экспазіцыі беларускага скансэна

Гэты зборнік — працяг перыядычных выданняў навуковых прац супрацоўнікаў музея i даследаванняў працаўнікоў іншых навуковых устаноў Беларусі. Зборнік прысвечаны праблемам музеяў - скансэнаў. Аўтары звяртаюцца да невядомых першакрыніц, распрацоўваюць актуальныя праблемы захавання помнікаў драўлянага дойлідства...… More

Хто ёсць кім

Антон Астаповіч: каб ведалі адкуль наш род!
Астаповіч Антон

Антон Астаповіч – старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Ён змагаецца за захаванне кожнага гістарычнага аб’екту: касцёлаў, цэркваў, старадаўніх дамоў, гістарычныя планіровак вуліцаў у гарадах і вёсках Беларусі. Цяпер ён вядзе сапраўдную вайну, каб захаваць гістарычны цэнтр Менску:...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org