be
epub

Апавяданні

Бароўскі Анатоль
Апавяданні і абразкі

Завіруха ўсчалася яшчэ з вечара… Скуголіў, шараваў свае бакі аб шурпатыя сцены хатаў вірлівы вецер, біліся адна аб адну галінкі-рукі дрэваў, гухкала нешта за сценамі, аж уздрыгвала, здаецца, хата. Гуло пагрозліва ў коміне печы, быццам нячысцікі скакалі на нарышчы, наладжваючы свае скокі, стараліся знесці страху з хаты… Пасля апоўначы пачало ўсё аціхаць, сцішвацца, а потым і зусім стала ціха, незвычайна ціха. Не ўтрымаўся, зіркануў за акно: нехта, нябачны, як волат-сейбіт кідаў спорныя прыграшчы снегу на палі, дарогі, дахі збудаванняў. Панакідаў шчодры Снегасей столькі, што, мусіць, не прайсці і не праехаць, нават суседнія хаты схаваліся пад гурбамі… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Бароўскі Анатоль
Выдаўцы і выдавецтвы: Палесдрук
Выдавецкая сэрыя: Кнігарня пісьменніка
  • Месца выхаду: Гомель
  • Дата выхаду: 2012
  • Рэдактар: Дранько-Майсюк Леанід
  • Выдавец: Палесдрук
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2012 by Бароўскі Анатоль
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org