«Адкуль бяруцца кнігi»: Вольга Гапеева раіць райтарам будызм
2023-07-15 13:54
Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.У новым выданні падкасту «Літрадыё»
«Адкуль бяруцца кнігі» Вольга Гапеева распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі. А таксама разважае пра акварэльную вершаванку, раіць заўжды рабіць нататкі і дае майстар-клас таго, як з будысцкім спакоем успрымаць крытыку.