Законнікаў Сяргей

Законнікаў Сяргей Іванавіч нарадзіўся 16.09.1946 г. у в. Слабада Бешанковіцкага раёна, паэт, грамадскі дзеяч.

У Слабадзе сям’я Законнікавых не пражыла і года, пераехаўшы на Ушаччыну ў в. Глыбачка.

Сяргей Законнікаў з роду таленавітых людзей, настаўніцкай сям’і. Бацька пісьменніка пісаў вершы, у даваенны час друкаваўся ў рэспубліканскай перыёдыцы, у чэрвені 1941 г. атрымаў ліст з паведамленнем пра выданне яго першай паэтычнай кніжкі. Пасля вайны бацька працаваў дырэктарам, а маці настаўнічала ў пачатковых класах. У 20-30 гады таленавіта ўваходзіў у беларускую паэзію маладняковец Сяргей Законнікаў (Сяргей Ракіта), родны бацькаў брат, аднак яго жыццё трагічна абарвалася ў ГУЛАГу. Сяргей Законнікаў носіць імя свайго дзядзькі як знак балючай памяці.

Пасля заканчэння Глыбачанскай сярэдняй школы Ушацкага раёна С. Законнікаў паступіў і ў 1969 г. закончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Клетнаўскай сярэдняй школы Мінскай вобласці. У 1970–1971 гг. – сакратар Ушацкага райкама камсамола. У 1975–1978 – загадчык аддзела сельскай моладзі рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”, карэспандэнт аддзела літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты “Звязда”. З 1978 – інструктар, у 1979–1986 гг. – загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.

Узначальваў Беларускае аддзяленне фонда славянскай пісьменнасці, быў прэзідэнтам Беларускага Камітэта абароны міру, членам Савета беларускага Фонда культуры. Доўгі час узначальваў рэдакцыйны калектыў часопіса “Полымя” (1986–2002). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). З 1990 – член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, медалём, ордэнам Украіны “За заслугі” III ступені (2006). Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1982) за зборнік паэзіі “Пакуль жыве мая бяроза”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1992) за кнігу “Заклінанне”. У Польшчы ён уганараваны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Вітольда Гулевіча (1996) за кнігу “Чорны конь Апакаліпсісу”: у лаўрэацкім дыпломе падкрэслена значнасць чарнобыльскіх паэм, якія “адлюстроўваюць драматычныя праблемы сучаснасці”. На Украіне С. Законнікаву прысуджана Міжнародная літаратурная прэмія імя Рыгора Скаварады за цыкл вершаў “Жыві, Украіна!” (1997).

Свой паэтычны дэбют Сяргей Законнікаў пачынаў з вершаў у “Віцебскім рабочым” (1963) і калектыўным зборніку “Рунь“ (1970).

Станаўленне і развіццё творчай асобы С. Законнікава адбывалася інтэнсіўна, вельмі плённа. У 70–80-я гг. выйшлі яго зборнікі “Бяседа” (1973), “Устань да сонца” (1976), “Пакуль жыве мая бяроза” (1981), “Вера, надзея, любоў” (1983), “Прысак часу” (1986), “Сутнасць”, “Вечная далеч” (абодва – 1987). Адзначаны яркай самабытнасцю талент і палкая грамадзянская пазіцыя неўзабаве вылучаюць паэта ў лідэры свайго пакалення.

Паэтычную творчасць Сяргея Законнікава можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі, і гэтае размежаванне абумоўлена перадусім такой трагічна-знакавай падзеяй сярэдзіны 80-х гг., як Чарнобыль. З паэзіі С. Законнікава 70-80-х гг. перад намі паўстае дачарнобыльская Беларусь – сялянская, вясковая, з прыгожымі краявідамі, спрадвечнай уладкаванасцю народнага побыту… Тая Беларусь застанецца ў вершах паэта ідэалам красы, натуральнай прыроднай чысціні, духоўнай моцы і трываласці.

Зусім іншая карціна нацыянальнага свету вымалёўваецца з паэзіі С. Законнікава пасля 1986 года. Адбыўся разлом часу і эпохі, адыходзілі ў нябыт стэрэатыпы і фальшывыя ідэалы, мяняліся погляды і ўяўленні. Для С. Законнікава новы этап творчасці пачаўся на хвалі грамадскай перабудовы 80-х гг., пасля Чарнобыльскай трагедыі. Пра шматбаковае і ўдумлівае асэнсаванне паэтам сучаснасці засведчылі такія яго кнігі, як зборнікі вершаў “Заклінанне” (1991), “Святая воля” (1993), эсэістычна-публіцыстычныя творы “Беларускае сэрца” (1993), падарожныя нарысы “Вячэра пад райскім дрэвам” (1993).

Беларусь часу вялікай нацыянальнай катастрофы паўстае з паэмы “Чорная быль” (1989), якая мела прыкметны грамадскі рэзананс. Твор закрануў чытачоў сваёй смелай і мужнай праўдзівасцю, сацыяльнай крытычнасцю, гуманістычнай скіраванасцю думкі, дакладным разуменнем галоўнага, сутнаснага ў сучасным жыцці. Паглыбленае філасофскае асэнсаванне трагедыі С. Законнікаў працягнуў у паэме “Зязюля” (1996), вершаваных і публіцыстычных творах.

У кнігах “У вочы вечнасці гляджу” (2000), “Лістам дарога запала” (2000), “Гэта мы” (2007) Сяргей Законнікаў працягвае свой паэтычны роздум пра лёс бацькаўшчыны, вечныя ідэалы і каштоўнасці.

У паэтычным свеце Сяргея Законнікава кантрастуюць радасць і смутак, светлае і чорнае, чыстае і бруднае, высокае і нікчэмнае…У сваіх думках і разважаннях ён скіраваны да чалавека, яго свядомасці і духу.

www.lib.vitebsk.net

 

Законнікаў Сяргей :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Законнікаў Сяргей, Сутнасць

Сутнасць

Кніга паэзіі

Законнікаў Сяргей

Новая кніга паэта перадае дынамізм і складанасць нашага часу, напоўненага клопатам пра росквіт роднай зямлі, Айчыны, пра лёс усяго чалавецтва. Сама назва кнігі вызначае шырыню і сур'ёзнасць размовы з чытачом. У вершах ідзе напружаны лірычна-філасофскі роздум над пытаннямі быцця чалавека. Паэма «Кульмінацыя» ўзнімае вострыя маральныя і грамадскія праблемы, у ёй на поўны голас гучыць усхваляванае слова паэта ў абарону міру. Болей »


pdf
Законнікаў Сяргей, Прысак часу

Прысак часу

Вершы, паэмы

Законнікаў Сяргей

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Сяргей Законнікаў нарадзіўся пасля вайны. Але легендарная партызанская Ушаччына наклала глыбокі адбітак на яго творчасць. Прадаўжальнік традыцый Петруся Броўкі і Еўдакіі Лось Сяргей Законнікаў — тонкі лірык і палкі барацьбіт за нашы высокія ідэалы, за новага чалавека. У кнізе — усё лепшае, створанае аўтарам. Болей »


pdf
Законников Сергей, Встань раньше солнца

Встань раньше солнца

Стихи. Перевод с белоруского

Законников Сергей

Сергей Законников — один из самых ярких представителей моло­дого поколения белорусской поэзии. Ему свойственно обостренное внимание к проблемам жизни. Лирика органически сочетается с публицистичностью, с чувством гражданской ответственности за все проис­ходящее в мире. Герой этих стихов в полной мере ощущает непрерываемую связь прош­лого с настоящим. Болей »


pdf
Законнікаў Сяргей, Вера, надзея, любоў

Вера, надзея, любоў

Кніга лірыкі

Законнікаў Сяргей

Новай кнізе паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, уласціва абвостранае пачуццё сучаснасці, дакладнасць грамадзянскай пазіцыі, адкрытасць і страснасць у сцверджанні ідэалаў нашага жыцця. Лёс лірычнага гсроя моцным вязьмом веры і любові звязаны з клопатам і справамі сваёй Радзімы, яе працавітых, сумленных, душэўна шчодрых людзей, яго сэрца адгукаецца на ўсе радасці і трывогі неспакойнага стагоддзя. Болей »


pdf
Законнікаў Сяргей, Пакуль жыве мая бяроза

Пакуль жыве мая бяроза

Вершы і паэма

Законнікаў Сяргей

Зборнік пазначаны неаслабнай увагай паэта да пашага сучасніка, да яго працоўнай дзейнасці і духоўнага свету, любоўю і клапатлівымі адносінамі да ррднай прыроды. Вершы напоўнены роздумам аб сэнсе жыцця, аб чалавечай сіле і дабраце, душэўнай чысціні і шчырасці. У кнігу ўвайшла таксама паэма «Урбаны». Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Законнікаў Сяргей, Устань да сонца

Устань да сонца

вершы i паэма

Законнікаў Сяргей

Клопаты пра бацькоўскую зямлю, захапленне працоўнымі справамі сучаснікаў, шчырая лірычная паэтызацыя родных краявідаў— такія ў асноўным матывы новага зборніка паэта. Болей »


Законникав Сяргей, Пътят на душата

Пътят на душата

сиохотворения и поемы

Законникав Сяргей

Сяргей Законникав, навършил /2001/ петдесет и пет години, един от най-известните беларуски майстори на поетичното слово, тънък лирик и философско мислещ поет. Носител на престижни награди за поезия - беларуски и международни: Наградата на името на Аркад Куляшов на Съюза на беларуските писатели /1982/; на Държавната награда за литература на името на Янка Купала /1992/; международ на литературна награда на Полша /1996/; Международна литер... Болей »


Наш Быкаў

Наш Быкаў

кніга ўспамінаў

Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: "Ну ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 9 (121) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

9 (121) 2016

Была прэзентаваная кніга ўспамінаў пра творцу «Перадусім Беларусь», якая выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка». З Мінска на мерапрыемствы завіталі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, першы намеснік СБП Алесь Пашкевіч, укладальнік выдання Сяргей Шапран, паэты Міхась Скобла і Усевалад Сцебурака Болей »


pdf
Дзеяслоў, 53

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

53

“Век адведзены мне я пражыў недарма”. Гутарка Змітрака Вераса з Генадзем Бураўкіным “Перашкоды і націскі” Дзмітрыя Плакса... Гутарка Алеся Плоткі з Дзмітрыем Плаксам Бабкоў Ігар, Партрэт мастака, нябачныў сутонні. Раман. (Пачатак) Бакач Алесь, Смяяўся ў вочы жыццю і смерці. Згадваючы Яна Збажыну Безмацерных Кацярына, «Няма мастака без любові...» Гутарка Кацярыны Безмацерных з мастакамі Аленай Шлегель і Уладзімірам Га... Болей »