- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Законнікаў Сяргей Іванавіч нарадзіўся 16.09.1946 г. у в. Слабада Бешанковіцкага раёна, паэт, грамадскі дзеяч.
У Слабадзе сям’я Законнікавых не пражыла і года, пераехаўшы на Ушаччыну ў в. Глыбачка.
Сяргей Законнікаў з роду таленавітых людзей, настаўніцкай сям’і. Бацька пісьменніка пісаў вершы, у даваенны час друкаваўся ў рэспубліканскай перыёдыцы, у чэрвені 1941 г. атрымаў ліст з паведамленнем пра выданне яго першай паэтычнай кніжкі. Пасля вайны бацька працаваў дырэктарам, а маці настаўнічала ў пачатковых класах. У 20-30 гады таленавіта ўваходзіў у беларускую паэзію маладняковец Сяргей Законнікаў (Сяргей Ракіта), родны бацькаў брат, аднак яго жыццё трагічна абарвалася ў ГУЛАГу. Сяргей Законнікаў носіць імя свайго дзядзькі як знак балючай памяці.
Пасля заканчэння Глыбачанскай сярэдняй школы Ушацкага раёна С. Законнікаў паступіў і ў 1969 г. закончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Клетнаўскай сярэдняй школы Мінскай вобласці. У 1970–1971 гг. – сакратар Ушацкага райкама камсамола. У 1975–1978 – загадчык аддзела сельскай моладзі рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”, карэспандэнт аддзела літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты “Звязда”. З 1978 – інструктар, у 1979–1986 гг. – загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.
Узначальваў Беларускае аддзяленне фонда славянскай пісьменнасці, быў прэзідэнтам Беларускага Камітэта абароны міру, членам Савета беларускага Фонда культуры. Доўгі час узначальваў рэдакцыйны калектыў часопіса “Полымя” (1986–2002). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). З 1990 – член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, медалём, ордэнам Украіны “За заслугі” III ступені (2006). Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1982) за зборнік паэзіі “Пакуль жыве мая бяроза”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1992) за кнігу “Заклінанне”. У Польшчы ён уганараваны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Вітольда Гулевіча (1996) за кнігу “Чорны конь Апакаліпсісу”: у лаўрэацкім дыпломе падкрэслена значнасць чарнобыльскіх паэм, якія “адлюстроўваюць драматычныя праблемы сучаснасці”. На Украіне С. Законнікаву прысуджана Міжнародная літаратурная прэмія імя Рыгора Скаварады за цыкл вершаў “Жыві, Украіна!” (1997).
Свой паэтычны дэбют Сяргей Законнікаў пачынаў з вершаў у “Віцебскім рабочым” (1963) і калектыўным зборніку “Рунь“ (1970).
Станаўленне і развіццё творчай асобы С. Законнікава адбывалася інтэнсіўна, вельмі плённа. У 70–80-я гг. выйшлі яго зборнікі “Бяседа” (1973), “Устань да сонца” (1976), “Пакуль жыве мая бяроза” (1981), “Вера, надзея, любоў” (1983), “Прысак часу” (1986), “Сутнасць”, “Вечная далеч” (абодва – 1987). Адзначаны яркай самабытнасцю талент і палкая грамадзянская пазіцыя неўзабаве вылучаюць паэта ў лідэры свайго пакалення.
Паэтычную творчасць Сяргея Законнікава можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі, і гэтае размежаванне абумоўлена перадусім такой трагічна-знакавай падзеяй сярэдзіны 80-х гг., як Чарнобыль. З паэзіі С. Законнікава 70-80-х гг. перад намі паўстае дачарнобыльская Беларусь – сялянская, вясковая, з прыгожымі краявідамі, спрадвечнай уладкаванасцю народнага побыту… Тая Беларусь застанецца ў вершах паэта ідэалам красы, натуральнай прыроднай чысціні, духоўнай моцы і трываласці.
Зусім іншая карціна нацыянальнага свету вымалёўваецца з паэзіі С. Законнікава пасля 1986 года. Адбыўся разлом часу і эпохі, адыходзілі ў нябыт стэрэатыпы і фальшывыя ідэалы, мяняліся погляды і ўяўленні. Для С. Законнікава новы этап творчасці пачаўся на хвалі грамадскай перабудовы 80-х гг., пасля Чарнобыльскай трагедыі. Пра шматбаковае і ўдумлівае асэнсаванне паэтам сучаснасці засведчылі такія яго кнігі, як зборнікі вершаў “Заклінанне” (1991), “Святая воля” (1993), эсэістычна-публіцыстычныя творы “Беларускае сэрца” (1993), падарожныя нарысы “Вячэра пад райскім дрэвам” (1993).
Беларусь часу вялікай нацыянальнай катастрофы паўстае з паэмы “Чорная быль” (1989), якая мела прыкметны грамадскі рэзананс. Твор закрануў чытачоў сваёй смелай і мужнай праўдзівасцю, сацыяльнай крытычнасцю, гуманістычнай скіраванасцю думкі, дакладным разуменнем галоўнага, сутнаснага ў сучасным жыцці. Паглыбленае філасофскае асэнсаванне трагедыі С. Законнікаў працягнуў у паэме “Зязюля” (1996), вершаваных і публіцыстычных творах.
У кнігах “У вочы вечнасці гляджу” (2000), “Лістам дарога запала” (2000), “Гэта мы” (2007) Сяргей Законнікаў працягвае свой паэтычны роздум пра лёс бацькаўшчыны, вечныя ідэалы і каштоўнасці.
У паэтычным свеце Сяргея Законнікава кантрастуюць радасць і смутак, светлае і чорнае, чыстае і бруднае, высокае і нікчэмнае…У сваіх думках і разважаннях ён скіраваны да чалавека, яго свядомасці і духу.
У красавіку адзначае 75-годдзе вядомы беларускі пісьменнік, майстар прачулай і лірычнай прозы, галоўны рэдактар колішніх «Літаратуры і Мастацтва» і «Нёмана» Алесь ЖУК. Шчыра жадаем яму многіх сонечных вёснаў і снежных зімаў! Перад Новы годам змыла зіму разам з усім яе снегам. І хрышчэнскіх марозаў няма... Болей »
Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Людзі ў камуфляжах. І сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным… Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Людзі ў... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
З нагоды 80-годдзя Віктара Апанасавіча Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940 года) друкуем ягоныя спавядальныя ўспаміны пра перажытае і кранальныя роздумы пра будучае, «застэнаграфаваныя» з дакументальнага фільма пра пісьменніка «Знакі лёсу» (кінастудыя «Беларусьфільм», студыя «Летапіс») — і сардэчна... Болей »
Дык з гадамі перастаеш чакаць менавіта нейкіх узнагарод, асаблівага прызнання, дый увогуле, хочацца жыць без нечаканасцяў! Шчыра — мне было вельмі прыемна. Хвалююча. Чым каштоўная гэта прэмія? Тут трэба маленькую прадмову. Гадоў 15 таму быў я на курсах павышэння кваліфікацыі і ў выпускной працы аб ролі... Болей »
Па-ўкраінску перастварыў Стральцоўскія тэксты і прадставіў іх Сяргій Жадан. Па-шведску загучалі паэтычныя радкі беларускага класіка дзякуючы перакладчыку Дзмітрыю Плаксу і Мары Лундквіст, якая прадэкламавала іх. У межах фестывалю ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе... Болей »
«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля... Болей »
Была прэзентаваная кніга ўспамінаў пра творцу «Перадусім Беларусь», якая выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка». З Мінска на мерапрыемствы завіталі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, першы намеснік СБП Алесь Пашкевіч, укладальнік выдання Сяргей Шапран, паэты Міхась Скобла і Усевалад... Болей »