Сіўко Франц

Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.

Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".

У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Сіўко Франц :: Выданьні

pdf
Сіўко Франц, Штрыхкоды

Штрыхкоды

Зборнік эсэ

Сіўко Франц

Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення – вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго – матэрыял, з якім ён падчас працы абыходзіцца і даволі бесцырымонна, і разам з тым – паважліва. Пра што і сведчыць дадзены зборнік эсэ, складзены з ужо друкав... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Плебейскія гульні

Плебейскія гульні

Сіўко Франц

Змешчаныя ў зборніку аповесці — вынік творчых пошукаў аўтара на працягу прамінулага пяцігоддзя. Не прэтэндуючы на валоданне ісцінай у апошняй інстанцыі, пісьменнік падае і аналізуе падзеі сучаснага жыцця так, як яны яму бачацца ў звязку з яго асабістым жыццёвым досведам, уласнымі маральнымі прыярытэтамі. Выданне прывабіць чытача нязмушанасцю аповеду, дакладнасцю характараў і выразнасцю дэталяў, дасканаласцю мовы. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Выспы

Выспы

Сіўко Франц

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправі... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Дзень бубна

Дзень бубна

првыпавесьці

Сіўко Франц

Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- стар... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Асіметрыя

Асіметрыя

аповеды, эсэ, запісы

Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. – Стой, ці не пасы* зноў… Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, ... Болей »


epub
Сіўко Франц, Бацечка Зэн. Аповед інсургента

Бацечка Зэн. Аповед інсургента

Апавяданне

Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы - ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. - Стой, ці не казакі зноў... Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготка... Болей »


epub
Сіўко Франц, Мары з бульвара Даву. Аповед Гіпатоніка

Мары з бульвара Даву. Аповед Гіпатоніка

Апавяданне

Сіўко Франц

У каханні, у тым, ці зрэалізуецца яно дарэшты, не толькі ад узаемнай прыхільнасці ды моцы пачуцця ўсё залежыць. Часам гэта толькі выдае, што каханне досвед папярэдні (не мае нават значэння - удалы ён ці не) можа адолець. Насамрэч досвед часта мацнейшы за пачуццё, ён зазвычай і перамагае. Асабліва, калі ўеўся ў цябе і ні сілы не маеш, ні жадання працівіцца ягонаму дыктату. Вось, здаецца, нешта новае на даляглядзе, свет у вакне, а як расп... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Бялячык

Бялячык

Казкi i апавяданнi

Сіўко Франц

У адным горадзе жылi блiзняты, брат i сястра. Дзяўчынку звалi Валяй, хлопчыка — Колем. Абое хадзiлi ў другi клас, сядзелi побач за партаю, разам рабiлi ўрокi. Неяк задала настаўнiца дзецям хатняе заданне: вывучыць алфавiт. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Ягня ахвярнае

Ягня ахвярнае

Прыпавесці, аповесць

Сіўко Франц

Апрычнікі наляцелі ўначы. Агаласілі пустыя вулкі страхавітымі воклічамі і гіканнем, паўрываліся ў хаты, павыцягвалі сонных местачкоўцаў на пляц перад управаю. Там, акружыўшы з усіх бакоў і весела пазвэнькваючы шаблямі ў чаканні хуткай забавы, пратрымалі на марозе да раніцы. А як толькі небасхіл заірдзеўся і заіскрыўся пад промнямі сонца снег на вежах касцёла і царквы, пачалася калатнеча.(Угліс - фрагмент) Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Удог

Удог

Аповесці і апавяданні

Сіўко Франц

I тут, у гэтым пляскатым, падобным на блiн стозе, на якi ўзбiлiся выпадкова надвячоркам, не было спакою. Сякач доўга не мог заснуць, усё тоўк Юрку нагамi ў спiну, то мармытаў нешта няскладнае, то падхоплiваўся як апараны з месца, сцiснуўшы ў руцэ тронак страпарэза, тупа азiраўся наўкола. Ад аднаго ягонага цяжкога, звераватага позiрку ў Юркi мiжволi замiрала сэрца. Лежачы на спiне, ён рабiў выгляд, што спiць, а сам тым часам пiльна сачыў... Болей »