- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Два дні таму бобрык Плясік пакінуў бацькоўскую хатку на згібе ракі і паплыў уздоўж берага ў пошуку прыстанку для самастойнага, асобна ад сям’і, жыцця. Натрапіў на прыгожую мясціну ля маляўнічага вірка за вярсту ад роднага котлішча* ды і вырашыў пры ёй пасяліцца. Вядома, жыць аднаму, у самоце, што птушцы, што чалавеку, што жывёле, – не вялікая радасць. Ні табе паразмаўляць з кім, ні падурэць, ні параіцца ў хвіліну няпэўнасці. (фрагмент)