Сьцебурака Усевалад

Нарадзіўся у г. Жлобіне Гомельскай вобл. у 1981 г. у сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сьцебуракаў. Сярэднюю адукацыю завершыў заканчэньнем гімназіі ў г. Вілейка Менскай вобл.

У 1998 г. паступіў і з задавальненьнем адолеў навучаньне на гістарычным ф-це БДПУ імя М. Танка у 2003 г у Менску. Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. Пасьля працягнуў самаўдасканаленьне – і на 3 гады апынуўся ў асьпірантуры. Працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ. У вольны час працуе вядучым рознага кшталту мерапрыемстваў.

Схільнасьць да выкладаньня думак на паперы з’явілася досыць рана. Першыя вершыкі складаліся самі сабой на ўроках у старэшых клясах школы. Першы надрукаваны датуецца 1999 г. і месьціцца на старонках “Нашай нівы”, праз што Сьцебураку можна сьмела лічыць “нашаніўскім” творцам. У далейшым паэзія і проза друкаваліся ва ўніверсітэцкіх газетах і альманахах, “Рэгіянальнай газеце”, “Родзічах”, часопісах “Куфэрак віленшчыны”, “Дзеяслоў”, “АRCHE”. У перакладзе на польскую мову ў часопісы “Pobocza”.

Аўтар ёсьць лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Лепшы дэбют” за 2004 год часопіса “Дзеяслоў”.

У 2007 г. падсумаваньнем амаль дзесяцігадовых творчых пакутаў выйшла кніга вершаў і прозы “Крушня”.

У 2013 годзе выдаў другую кнігу “Бег па самаадчуваньні”, у якую ўвайшлі новыя творы аўтара, а таксама лепшыя вершы з папярэдняга выданьня.

Аўтар удзельнічаў у праектах “Начная чытанка” радыё Свабода, “Канец словаў” альманаха pARTisan, “Чорна-белыя вершы”, з’яўляецца пераможцам Астравецкага слэму’2012. Вядомы як блогер на пляцоўках ЖЖ і ФБ.

У творчасьці адкрыта прапагандуе свае выразна акрэсленыя кансэрватыўныя палітычныя погляды, выступае пасьлядоўным прыхільнікам традыцыйных каштоўнасьцяў. Мае нардычны характар, процьму шкодных звычак, і шчырую удзячнасць у душы бацькам, сябрам і некаторым асобным індывідам з ліку аўтахтоннага насельніцтва Беларусі.

Жанаты, стала жыве ў Менску з 1998 году, працуе памочнікам старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.

 

Сьцебурака Усевалад :: Выданьні

pdf
Сьцебурака Усевалад, Сны дарог

Сны дарог

Вершы

Сьцебурака Усевалад

Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”. Болей »


Сцебурака Усевалад, Бег па самаадчуванні

Бег па самаадчуванні

Вершы, зацемкі

Сцебурака Усевалад

У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”. Пра аўтара: Усевалад Сьцебурака нарадзіўся ў 1981 г., скончыў гістфак БДПУ і асьпірантуру. Выкладаў гістарычныя дысцыпліны у сталічных ВНУ. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”, “Куфэрку Віленшчыны”, “Рэгіянальнай газеце” і іншых выданьнях беларускай перыёдыкі. У 2004 стаў лаўрэатам прэміі “Лепшы дэбют” часопісу ... Болей »


pdf
Сьцебурака Усевалад, Крушня

Крушня

Вершы і проза

Сьцебурака Усевалад

Збор вершаў і прозы маладога беларускага пісьменьніка – першы ў жыцьці самаго аўтара. Праз сваю творчасьць аўтар спрабуе перадаць, сваё сьветаўспрыманьне і бачаньне сёньняшняга жыцьця. Вядома што не абыходзіць тэмы, якая нажаль і да сёньня актуальная для літаратуры нашага народа. Як раз Беларусь – стаіць на першым мейсцы ў тэматыцы пісьменьніка, праніклівыя вершы, прысьвечаныя роднаму краю: Калі б імя тваё было малітвай Я стаў бы ве... Болей »


epub
Сьцебурака Усевалад, Захаваньне параметраў

Захаваньне параметраў

Аповеды

Сьцебурака Усевалад

Зьвечару, па ледзь зялёных вільготных лагчынках, над непрыбраным з зімы сьмецьцем і леташняй лістотай, над кволымі голымі дрэўцамі, пачаў зьбірацца мяккі рэдзенькі туман. Шэрае неба нізка нахілілася над горадам, які яшчэ не пасьпеў запаліць сьвятло ліхтароў і вітрынаў і праз тое выглядаў асабліва сонным, нейкім па-дзіцячы разгубленым, як малое, што заблукала і ня ведае ці плакаць, ці шукаць матулю... Вырашае ўсё ж плакаць – пачынае імжэ... Болей »


epub
Сьцебурака Усевалад, Знайсьці свой дзень

Знайсьці свой дзень

Аповеды

Сьцебурака Усевалад

Прачынаюся — бы выпускаю шасі. Адкідаю коўдру — як расшпільваю форменны сіні лётны кіцель. Спускаю ногі з ложку — і бачу як падаюць да борту трап. Першыя крокі па цьвёрдае паверхні няўклюдныя, немаўлячыя. Трохі хістае. Збоку падасца – пасьля сну, насамрэч – пасьля палёту. Так, я лётаю ў сьне. Раней – рэгулярна, цяпер – зрэдку. Справа, вядома, ня ў колькасьці палётаў, а ў самім факце знаходжаньня не на зямлі. Ня ведаю, як для іншых, а дл... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (127) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (127) 2017

Што і радуе, і адначасова бянтэжыць. Радуе, бо нягледзячы на няпростае становішча нашай пісьменніцкай арганізацыі, яна, тым не менш, папаўняецца, расце. Бянтэжыць, засмучае тое, што праз адсутнасць неабходнай матэрыяльнай базы Саюз не мае магчымасці нармальна ажыццяўляць сваю статутную дзейнасць, а гэта значыць — не толькі распрацоўваць літаратурна-культурніцкія праекты і праграмы, праводзіць канферэнцыі, «круглыя сталы», семінары, прэз... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (125) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (125) 2017

На нашым канале СТВ натыкаемся і глядзім з жонкай расійскую тэлеперадачу аб «Тытаніку» і яго пагібелі. Цікава. Але ў выніку да якіх высноў прыходзяць аўтары? Аказваецца, «Тытанік» змайстравалі толькі дзеля таго, каб ён адразу затануў. Каб прыпыніць тэхнічны прагрэс, які набіраў сілу. Гэтак вырашылі моцныя свету гэтага — Ракфелеры, Морганы, Форды і ўсе астатнія да іх падобныя члены Гейдэльбергскага клуба. Масонская змова, словам. І, зраз... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 84

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

84

«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае. Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея Законнікава, творамі Міхася Скоблы, Леаніда Дранько-М... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 5 (117) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (117) 2016

…Не трэба быць празорцам, каб ужо і сёння ўгадаць, як адбудзецца святкаванне юбілею беларускай кніжнасці ў 2017 годзе: пройдзе некалькі канферэнцый ва ўніверсітэтах і акадэмічных інстытуцыях, дзе абавязкова і ў чарговы раз задумаюцца, Францішкам ці Георгіем быў Скарына, на старабеларускай ці на царкоўнаславянскай выдаў ён свой пераклад Бібліі; на тэлебачанні пройдзе на гэтую тэму чарговае ток-шоў з удзелам ідэалагічных культуртрэгераў, ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 67

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

67

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя