be
epub

Захаваньне параметраў

Сьцебурака Усевалад
Аповеды

Зьвечару, па ледзь зялёных вільготных лагчынках, над непрыбраным з зімы сьмецьцем і леташняй лістотай, над кволымі голымі дрэўцамі, пачаў зьбірацца мяккі рэдзенькі туман. Шэрае неба нізка нахілілася над горадам, які яшчэ не пасьпеў запаліць сьвятло ліхтароў і вітрынаў і праз тое выглядаў асабліва сонным, нейкім па-дзіцячы разгубленым, як малое, што заблукала і ня ведае ці плакаць, ці шукаць матулю... Вырашае ўсё ж плакаць – пачынае імжэць дробны дожджык. Хуткі роўны ход і лагоднае пагойдваньне маршруткі ствараюць уражаньне знаходжаньня ў цягніку. Стома робіць непажаданым любы рух і ўжо за прыпынкі тры да патрэбнага зьяўляецца шкадаваньне, што давядзецца ўголас прасіць кіроўцу спыніцца. Пазяхаючы са сьціснутымі сківіцамі, каб не падымаць руку прыкрыць рот, спадзяюся, што нехта яшчэ зьбярэцца выходзіць на гэтым прыпынку, і пазбавіць мяне неабходнасьці псаваць такое добрае, арганічнае і цалкавіта дабраахвотнае маўчаньне. У салоне амаль пуста. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Сьцебурака Усевалад
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2005 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Усевалад Сьцебурака; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сьцебурака Усевалад, Захаваньне параметраў. Аповеды; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 15/2005; с. 123-126
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org