Кудасава Наста

Кудасава Наста, паэтка.

Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.

Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013), “Маё невымаўля” (2016).

Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных міжнародных паэтычных фестываляў – “Вершы на асфальце”, “Кіеўскія лаўры”, “Meridian Lutsk” і інш. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, англійскую і іншыя мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Кудасава Наста :: Выданьні

Кудасава Наста, Вясна. Вуснам цесна

Вясна. Вуснам цесна

вершы, пераклады, проза

Кудасава Наста

У кнігу ўвайшлі найлепшыя творы аўтаркі з папярэдніх зборнікаў і новыя тэксты. Вершы, проза і дзённікавыя запісы выяўляюць непаўторнасць лірычнага светапогляду паэтэсы, багацце яе вобразных і рытміка-інтанацыйных знаходак, поліфанічнасць эмацыйных перажыванняў, шчырасць і дасканаласць мастацкага стылю. Болей »


pdf
epub
Кудасава Наста, Маё невымаўля

Маё невымаўля

Вершы

Кудасава Наста

Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016". Аўтарка пра сваю кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра... Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне ... Болей »


pdf
Кудасава Наста, Рыбы

Рыбы

Кудасава Наста

Кудасава Наста, паэтка. Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных міжнародных паэтычных фестываляў – “Вершы н... Болей »


pdf
Кудасава Наста, Лісьце маіх рук

Лісьце маіх рук

паэзія

Кудасава Наста

Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013),... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (175) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (175) 2021

«Залатыя праменні 25 сакавіка» ...Усебеларускі Кангрэс, які адбыўся 5–18 снежня 1917 года (па старым стылі), абвясціў Беларусь Народнаю Рэспублікаю і абраў Раду Кангрэса і яе Выканаўчы Камітэт, якім даручыў скласці першы ўрад Беларусі і ўвайсці ў перагаворы з расійскім і ўкраінскім урадамі аб фармальным замацаванні федэрацыі з гэтымі рэспублікамі. Выконваючы даручэнне Кангрэса, Выканаўчы Камітэт Усебеларускага Кангрэса ў канцы снежня 19... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (150) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (150) 2019

Быў светлы, трошкі зажураны, вераснёўскі дзень. Мы з Алесем выбраліся ў грыбы. Ён прыехаў да мяне на Вілейшчыну. Маю родную вёску Клеявічы, прыгожую, песенную, што маляўніча цягнулася паўз Бесядзь, знішчыў Чарнобыль. Алесевы Бялынкавічы, што стаяць таксама на Бесядзі, — наўпрост ад маёй кіламетраў дзесяць, — ацалелі. Верасень у 2003 годзе быў грыбны. Алесь прыехаў павіншаваць мяне з 65-годдзем. Сабраліся суседзі, амаль усе жыхары нев... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 93

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

93

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (113) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (113) 2016

Сотні кніг лепшых нацыянальных аўтараў, аформленыя і падрыхтаваныя для чытачоў рознага густу, рознай ступені дасведчанасці і розных фінансавых магчымасцяў, — гэта мроя асобных беларускіх пакупнікоў і звыклая рэальнасць для жыхароў іншых краін. У мінскай кнігарні часта немагчыма знайсці нават творы пісьменніка, уключанага ў школьную праграму і ўзнагароджанага высокімі ацэнкамі літаратуразнаўцаў. Болей »


pdf
Маладосць, 9 (730) 2014

Маладосць

Літаратурна-мастацкі часопіс

9 (730) 2014

«Маладосць» надта ж любіць хадзіць у госці да сваіх чытачоў: супрацоўнікі рэдакцыі з радасцю наведваюць школы, бібліятэкі, універсітэты ды іншыя ўстановы, дзе можна адшукаць актуальных і патэнцыйных аўтараў/чытачоў і проста неабыякавых да ўсяго беларускага людзей. 19 верасня адбылася сустрэча з вучнямі 111 школы. Болей »


pdf
Верасень, 10

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

10

Юбілейны “Верасень” Выйшаў з друку дзясяты -- юбілейны нумар выдання. Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі маладых аўтараў: Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Кацярыны Глухоўскай, Алены Сіманчык, Марыны Валасар, Наталлі Бінкевіч, Соф’і Марозавай, Алены Масцеравай, Алеся Мацулевіча. Друкуюцца таксама вядомыя аўтары: Наста Кудасава, Юрка Буйнюк, Валянціна Восіпава, Васіль Дэбіш. У раздзеле “Проза” са сваімі творамі выступаюць: Н... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя