be

Кудасава Наста

Кудасава Наста

Кудасава Наста, паэтка.

Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.

Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013), “Маё невымаўля” (2016).

Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных міжнародных паэтычных фестываляў – “Вершы на асфальце”, “Кіеўскія лаўры”, “Meridian Lutsk” і інш. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, англійскую і іншыя мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Кудасава Наста. Выданьні

Літаратурная Беларусь 1 (113) 2016
pdf

Літаратурная Беларусь 1 (113) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Сотні кніг лепшых нацыянальных аўтараў, аформленыя і падрыхтаваныя для чытачоў рознага густу, рознай ступені дасведчанасці і розных фінансавых магчымасцяў, — гэта мроя асобных беларускіх пакупнікоў і звыклая рэальнасць для жыхароў іншых краін. У мінскай кнігарні часта немагчыма знайсці нават творы пісьменніка... Болей »

Маладосць 9 (730) 2014
pdf

Маладосць 9 (730) 2014

Літаратурна-мастацкі часопіс

«Маладосць» надта ж любіць хадзіць у госці да сваіх чытачоў: супрацоўнікі рэдакцыі з радасцю наведваюць школы, бібліятэкі, універсітэты ды іншыя ўстановы, дзе можна адшукаць актуальных і патэнцыйных аўтараў/чытачоў і проста неабыякавых да ўсяго беларускага людзей. 19 верасня адбылася сустрэча з вучнямі... Болей »

Верасень 10
pdf

Верасень 10

літаратурна-мастацкі часопіс

Юбілейны “Верасень” Выйшаў з друку дзясяты -- юбілейны нумар выдання. Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі маладых аўтараў: Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Кацярыны Глухоўскай, Алены Сіманчык, Марыны Валасар, Наталлі Бінкевіч, Соф’і Марозавай, Алены Масцеравай, Алеся Мацулевіча. Друкуюцца... Болей »

Маладосць 12 (721) 2013
pdf

Маладосць 12 (721) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Тут змешчаны скан дакумента, які адлюстроўвае самы пачатак «Маладосці»: Аляксей Кулакоўскі прызначаецца галоўным (у першапачатковай версіі — «адказным») рэдактарам. Сёлета «М» шэсцьдзясят, Кулакоўскаму — сотка. І гэты апошні нумар за юбілейны год — найлепшая нагода ўспомніць першага. У рубрыцы «Эпісталярый»... Болей »

Верасень 1
pdf

Верасень 1

літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў"... Болей »

Дзеяслоў 15
pdf

Дзеяслоў 15

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай... Болей »

Дзеяслоў 05
pdf

Дзеяслоў 05

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Кнігапіс * Слова ад Дзеяслова / Нашыя аўтары * Арлоў Уладзімер, Букет залатых бясьсьмяротнікаў * Багданава Галіна, Дуэт * Барадулін Рыгор, Каб на зямлі жыцьцю цяплей было... * Быкаў Васіль, Апалягетыка інтэграцыі * Гібок-Гібоўскі Алесь, Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? ... Болей »

Чарнавікі невымоўнага

Чарнавікі невымоўнага


Кудасава Наста

Вершы Насты Кудасавай — заўжды нататкі з краю бездані. Аднак сёння яны гучаць як лек і паратунак. Летась аўтарка пакінула родныя берагі Дняпра, цяпер жыве на марскім узбярэжжы ў Польшчы. Але яе лірычная гераіня — дзяўчынка, што расла сярод лясоў і балот, — усё гэтак жа балюча адчувае свет. ... Болей »

Мы ёсць, мы жывыя, мы моц

Мы ёсць, мы жывыя, мы моц


Кудасава Наста

Яе творы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы. Пачала друкавацца з 1999 г. на старонках выданняў “Дзеяслоў”, “Літаратурная Беларусь”, “Маладосць”, “Верасень”, альманахах “Скрыпторый” і “Літаратурны квартал”, зборніку паэзіі “Яна і я”, удзельнічала ў праекце... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Наста Кудасава. Светлая паэзія ў цёмныя часы
Кудасава Наста, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org