Кандрацюк-Свярубская Ганна

Нарадзідася у 1965 годзе ў сям’і Яна і Мар’і (з дому Міхалевіч) у прыпушчанскай мясціне Кутлоўка, непадалёк мястэчка Нарва. Вялікі ўплыў на яе меў дзед Сцяпан — жывая крыніца казак, былляў і легендаў. У Кутлоўцы знаходзіцца 9-11курганаў з ІІІ-IV стагоддзяў. Тут жа захаваўся стары фрагмент Бельскай пушчы, вядомы як урочышча Ботвінуўшчына. Старажытны дух месца, пушча, навакольныя багны з ашаламляючым багаццем лекавых раслін спрыялі метафізічным практыкам.

— Калі я была малая, я думала, што ўсе самотныя жанчыны ў свеце займаюцца магіяй, — успамінае аўтарка “Царскай трызны”. — Я сама, будучы дзіцём, навучылася збіраць лекавыя расліны, каменні, рэчы ды стасаваць іх у хваробах. У маёй сям’і жанчыны замаўлялі зубы. Пачатковую школу закончыла ў Ласінцы. Пасля вучылася ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы. У 1984 годзе паступіла ў Варшаўскі універсітэт на адзяленне русістыкі і прыкладной лінгвістыкі, якое закончыла паспяхова ў 1991 годзе. Тэма магістэрскай дысертацыі: "Этыка і эстэтыка ў паэзіі Наталлі Арсенневай".

З 1993 года працуе журналісткай тыднёвіка “Ніва”, дзе вядзе рубрыку для дзяцей і моладзі “Зорка”.

— Час, у якім мне прыйшлося працаваць, паказаўся самым складаным у гісторыі газеты. Кожны год мы рэальна адчувалі пагрозу ліквідацыі. Нашыя крыніцы творчасці — беларуская мова і дабрыня — таксама высыхаюць у маланкавым тэмпе. Усякая пашана для слова і этнічнага сваяцтва страціла значэнне. Я пішу, бо адчуваю подых постіндустрыяльнай рэчаіснасці, дзе чутны і наш голас лясоў. Іду следам сваіх пушчанскіх прабабак. Усе мае рэпартажы-доследы, апавяданні, песні ў вялікай ступені маюць тэрапеўтычны характар.

Ганна Кадрацюк — аўтарка кніжкі пра забытага музыканта з Сакольшчыны Яна Тарасевіча — W stronę Tarasiewicza” (Беласток 2002 г. і другое выданне ў 2004 г.). У 2006 паказаўся яе аўтарскі кампакт-дыск „Журылася Катэрына”, на якім 13 старажытныя песні з яе роднай хаты і наваколля. Песні Ганны Кандрацюк паслужылі як музычная ілюстрацыя для фільмаў Яна і Бажэны Валенцікаў пра Белавежскую пушчу.

У 2007 г. выйшаў зборнік апавяданняў „Царская трызна”, метафізічны том, які сам па сабе з’яўляецца лірычна-магічным і грамадскім абласкаўленнем-заклінаннем смерці...

— Гэтая кніжка вызваліла мяне ад маніякальных думак пра смерць і канчыну, — прызнаецца аўтарка. – Я нарадзілася, дарастала і жыла ў яе змрочным ценю.

У 2013 годзе выдала кнігу на польскай мове "Białoruś. Miłość i marazm" (Fundacja Sąsiedzi). У 2017 годзе выйшла кніга "Па Прыпяці па Нобель" (Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва), якая ўвайшла ў лонг-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Ганна Кандрацюк апублікавала ў “Ніве” сотні літаратурных рэпартажаў з Падляшша, Беларусі, Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Славакіі, Канады, Вялікай Брытанні, Грузіі, Італіі. Яе творы перакладзены на польскую і англійскую мову.

Спявае, размаўляе і сніць на мове дзяцінства — на старажытным падляшскім дыялекце з Кутлоўкі.

Жыве ў Беластоку.

 

Кандрацюк-Свярубская Ганна :: Выданьні

Kondratiuk Hanna, Prypecią do Nobla

Prypecią do Nobla

Reportaż z krainy mokradeł i bursztynu

Kondratiuk Hanna

Razem z autorką książki "Prypecią do Nobla. Reportaż z krainy mokradeł i bursztynu" poznaj tereny, które na pozór są Polakom bliskie, ale tak naprawdę niewiele o nich wiedzą. Finalnie odkryj historie zwykłych ludzi, które nieraz są bardziej magiczne niż wymyślone, fantastyczne światy. To reportaż inny niż wszystkie. Nie ma na celu znalezienia odpowiedzi na fundamentalne pytania i nie goni za sensacją. Zamiast tego jest niemal magiczną p... Болей »


Bołtryk Michał, Czykwin Eugeniusz, Kondratiuk Hanna, Kordiukiewicz Aleksy, Łatyszonek Oleg, Łojewska Walentyna i in., Żołnierze wyklęci

Żołnierze wyklęci

Białostocczyzna 1945-1947

Bołtryk Michał, Czykwin Eugeniusz, Kondratiuk Hanna, Kordiukiewicz Aleksy, Łatyszonek Oleg, Łojewska Walentyna i in.

Kiedy młodzi wkładają koszulki z napisem „Bury mój bohater”, a ulicami ciągną marsze ludzi gotowych do naśladowania idola, warto raz jeszcze historię sprzed lat przypomnieć. Tytuł książki może zdezorientować. Przyglądamy się tylko wycinkowi działań „żołnierzy wyklętych” na wschodnim pograniczu, strasznych, jeśli się spojrzy z bliska, przez pryzmat pojedynczych losów. Właśnie tutaj broń, która miała być wycelowana we „wrogów ojczyzny”, s... Болей »


Кандрацюк Ганна, Па Прыпяці па Нобель

Па Прыпяці па Нобель

Кандрацюк Ганна

Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю. Яно зусім побач... Болей »


Kondratiuk Hanna, Białoruś. Miłość i marazm

Białoruś. Miłość i marazm

Kondratiuk Hanna

Co kryje się za białoruską fasadą, z której, wraz z upływem czasu, odpadają kolejne warstwy farby? Pójdźmy za przewodniczką, której reportaże zaprowadzą nas w konkretne miejsca i do ludzi spotkanych na drogach współczesnej Białorusi. Do dziś Białoruś jest mało znana polskiemu czytelnikowi i przez to trudna do zrozumienia. Wrażliwość autorki i jej odwaga pomagają odczytać zaszyfrowane komunikaty i drogowskazy, które pomagają zrozumieć. Болей »


pdf
Кандрацюк Ганна, Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Кандрацюк Ганна

Калі я пазнаёмілася з Анатолвм Сысам у яго мінскай кватэры паэту балелі эубы. Каб пагасіць боль ён прапанаваў напіцца віна, а пасля з дзіўнай асалодай апавядаў пра азвярэлага міліцыянта. Асілак спачатку зваліў паэта з ног, а пасля стаптаў чаравікам галаву. Жахлівае эдарэнне не дазволіла нам сустрэцца на Радзіме паэта, якая займае найглыбейшае месца ў яго творчасці. Пасля шасці гадоў разам з Мірай Лукшай мы паехалі ў Гарошкаў, каб сустра... Болей »


pdf
mp3
Кандрацюк-Свярубская Ганна, Царская трызна

Царская трызна

Кандрацюк-Свярубская Ганна

Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць язычаства. Сапраўднае адлюстраванне гэтай вёскі, яе жыхароў, іх вераванняў і забабонаў. Кніжка, насамрэч пра смерць, пра паміранне, з усі... Болей »


pdf
mp3
Kondratiuk Handzia, Žuryłasie Kateryna

Žuryłasie Kateryna

Mojê piêśni od lêsa, bołota i od reki Narvy

Kondratiuk Handzia

Hanna Kondratiuk narodziłasie ū 1965 u Kutłôūcy. Pracuje žurnalistkoju ū biełoruskuj gazeci „Niva" ū Biełostoku. Napisała knižku pro Jana Tarasieviča — zabytoho biełoruskoho kompozytora. Болей »


pdf
Kondratiuk Hanna, W stronę Tarasiewicza

W stronę Tarasiewicza

Kondratiuk Hanna

23 września 1893 w Sokółce w rodzinie Marii i Aleksego Tarasiewiczów jako czwarte z kolei dziecko rodzi się Jan, ochrzczony następnie w obrządku prawosławnym. Ojciec jest podpułkownikiem armii carskiej, bohaterem wojny rosyjsko-tureckiej. Pochodzi ze szlachty z guberni mińskiej. Matka jest katoliczką, wywodzi się ze starego szlacheckiego rodu Kuszelów. 1893-1900 — Z uwagi na profesję ojca rodzina często zmienia miejsce zamieszkania: Sok... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 26

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

26

* "Ніякай літасьці Валянціне Г." Размова пра кнігу Альгерда Бахарэвіча * Роберт Бёрнс, Поль Верлен, Вінцэсь Каратынскі, Іван Франко, Федэрыка Гарсія Лорка ў перакладах Галіны Дубянецкай * Усе ўчынкі нашыя ад страху. З сучаснай амерыканскай прозы: Сэм Топераф. Тарантул. Аповед / Уільям Трэвар. Пакойчык. Аповед / Трумэн Капотэ. Назаўжды * Аксак Валянціна, Даты стратаў * Акулін Эдуард, Маўчаньне Госпада * АЛЯШКЕВІЧ... Болей »


pdf
djvu
Ніва, 1 (2121)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

1 (2121)

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Выходзіць старонка для дзяцей «Зорка», перыядычна змяшчаюц... Болей »