Глёбус Адам

Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.

Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.

 

Глёбус Адам :: Выданьні

mp3
audio
Глёбус Адам, Будкін Сяргей, Жывая чытанка / Адам Глёбус / Convolutus

Жывая чытанка / Адам Глёбус / Convolutus

Каханьне божых матылькоў, След і інш.

Глёбус Адам, Будкін Сяргей

Глёбус Адам. “Convolutus“: лірыка і проза. – Мн.: “Сучасны літаратар”, 2008, 832 стар.; (...) Ідэя выдаць “Convolutus“ – зборнік кніг, якія выходзілі раней, уяўляецца плённай, прынамсі, як спосаб авалодаць капрызнай чытацкай увагай, двойчы ўвайсьці ў адну і тую ж раку. Такі прыём зьнітаваньня ў адну вялікую кнігу ранейшых выданьняў Адам Глёбус выкарыстоўваў раней, у сваіх “Тэкстах”, тысячастаронкавым выбраным, якое пабачыла сьвет у 2000... Болей »


video
Глобус Адам, Беларусь – адзін верш, 06

Беларусь – адзін верш

Адам Глобус

06

Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году. (...... Болей »


Першая   Папярэдняя   [20-20]   Наступная   Апошняя