be

Глёбус Адам

Глёбус Адам

Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.

Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.

Глёбус Адам. Выданьні

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы
pdf

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы


Глобус Адам

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка... Болей »

Партрэты
pdf

Партрэты


Глобус Адам

У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы... Болей »

Апавяданні розных гадоў
pdf

Апавяданні розных гадоў


Глобус Адам

Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый. “…Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі.... Болей »

Казкі для дарослых
pdf

Казкі для дарослых


Глобус Адам

У Вікторыі Кальварыйскай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра... Болей »

Імёны
pdf

Імёны

Літаратурныя партрэты
Глобус Адам

Сабраныя ў кнізе ўспаміны пра некаторых мастакоў, настаўнікаў і пісьменнікаў нашага часу заснаваны на тым, чаму Адам Глобус сам быў сведкам. Кніга «Імёны» з’яўляецца ў нейкім сэнсе антыподам папярэдняй кнізе Глобуса «сУчаснікі», бо замест гратэскных герояў у фацецыях тут старана выпісаны ўрачыстая партрэты... Болей »

Сказы
pdf epub

Сказы


Глобус Адам

У зборнік "Сказы” увайшлі наступныя кнігі: "PLAY.BY” – апавяданнi i эсэ напiсаныя для iнфармацыйнага сайта naviny.by.; "РАСЕЙСКАЯ КУНСТКАМЕРА” – занатоўкi, эсэ i лiтаратурныя партрэты знітаваныя з рускай культурай; "КРУТАГОРСКІЯ КАЗКІ” – фантазіі, здарэнні і казкі з правінцыйнага і сталічнага жыцця;... Болей »

Play.by
pdf

Play.by


Глобус Адам

Пад вокладку з назваю PLAY.BY сабраны ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць: апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта "Белорусские Новости" (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай... Болей »

Новае неба
pdf

Новае неба

вершы
Глобус Адам

У зборнiк «Новае неба» сабраны лепшыя вершы беларускага паэта Адама Глобуса. Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі... Болей »

Замак
pdf epub

Замак


Глобус Адам

У кнізе "Замак" змешчаны найлепшыя дэтэктывы вядомага беларускага літаратара Адама Глобуса.... Болей »

Казкі
pdf

Казкі


Глёбус Адам

Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org