![]() |
![]() |
Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.
Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.
У Сене пад Парыжам вырас велізарны, як бервяно, сом. Вырашыў той зялёны сом ажаніцца. Ён прыплыў у Парыж і запатрабаваў тры нявесты, каб было з каго выбіраць. Сом быў такі вялікі, а Парыж тады быў яшчэ такі маленькі, што парыжане спалохаліся рачной пачвары. Збаяліся, што выпаўзе на бераг і разбурыць горад, а жыхароў усіх чыста зжарэ. Таму і кінулі парыжане ў рачныя хвалі трох найпрыгажэйшых маладых парыжанак. Тры дні і тры ночы зялёны с... Болей »
Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, былі спрэс музычнымі. Спявалі яму, што раздражняла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі ад яго адступаўся сон, а ноч рабілася адной толькі ціха непрабіўнай цемрай, не мог зразумець і разгадаць, чые гэта спевы, чыя музыка і голас гу... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Адам Глобус "Сям'я". Кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кожны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, п... Болей »
У новай кнізе Адама Глобуса «Рысы» сабраны партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў. Нарысы, змешчаныя ў «Рысах», працягваюць шэраг літаратурных партрэтаў, якія ўваходзілі... Болей »
Гэтая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні і Мінску. Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах. У дадатку Глобус змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі пра іх таленавітыя творы. Кніга выдадзена ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2017 годзе. Болей »
Казалі, што ў горадзе ёсць Галоўны. Чуткі хадзілі, што без Яго нічога важнага ў Вільні не робіцца. Як скажа Галоўны – так яно і будзе. Ніхто дакладна не ведаў ні прозвішча Галоўнага, ні імя Яго. Нават месца, дзе жыве Ён, ніхто дакладна не ведаў. Усё рабілі шэрыя людзі, праз якіх Галоўны кіраваў Вільняй. Да іх усе звярталіся з прапановамі, а шэрыя людзі звязваліся з Галоўным. Ён або дазваляў, або забараняў. На ўсе пытанні ў Галоўнага был... Болей »
Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёс... Болей »
У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі. Болей »
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый. “…Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі. Сапраўдны прафесійны пісьменнік штогод павінен выдаваць кніжку" (сам Глобус выдаў ужо 29 кніг.). Пра новую кнігу ён гаворыць, што гэта... Болей »
Сабраныя ў кнізе ўспаміны пра некаторых мастакоў, настаўнікаў і пісьменнікаў нашага часу заснаваны на тым, чаму Адам Глобус сам быў сведкам. Кніга «Імёны» з’яўляецца ў нейкім сэнсе антыподам папярэдняй кнізе Глобуса «сУчаснікі», бо замест гратэскных герояў у фацецыях тут старана выпісаны ўрачыстая партрэты вядомых людзей: пісьменніка Караткевіча, паэта Сыса, настаўніка Карпейчыка, мастачкі Русавай, жывапісца Малішэўскага, выкладчыка Хад... Болей »