Гардзіенка Наталля

Наталля Гардзіенка, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Нарадзілася ў 1977 г. у Мінску. Вучылася ў школах Мінску, Саны (Йемен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1999 гг. скончыла гістарычны факультэт БДУ. У 2003 г. абараніла дысертацыю па тэме "Становішча жынчыны-шляхцянкі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVIII ст."

Ад 2002 г. зацікавілася гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг "Беларусы ў Аўстраліі" (2004) і "Беларусы ў Вялікабрытаніі" (2010) ды некалькіх дзясяткаў навуковых публікацый. Ад 2004 г. з'яўляецца адказным рэдактарам часопіса "Запісы БІНіМ". Сябра управы Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

 

Гардзіенка Наталля :: Publications

Беларускі Гістарычны Агляд, Том 13 Сшытак 2 (25)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 13 Сшытак 2 (25)

** Артыкулы * Генадзь Сагановіч. Крыжаносцы і русіны: ад дактрыны да практыкі вайны з ВКЛ * Віктар Цемушаў. Тросненская бітва і паўднёва-заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г. * Васіль Варонін. Рака Бярэзіна як мяжа паміж „Руссю" і „Літвой" * Эрык Екабсонс. Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай і нямецка-фашысцкай акупацыі (1940-1945) * Наталля Гардзіенка. Беларускія перамешчаныя асобы (БР) у Вялікай Брытаніі * Міраслаў Грох. ... More »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

** Артыкулы * Наталля Юсава. Легітымацыя паняцця „старажытнаруская народнасць" * Гянутэ Кіркене. Інтэграцыйныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім: царкоўная унія * Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берасця 1657 г. і спрэчка за места . 36 Кірыл Качагараў. Вечны мір 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 61 Таццяна Валодзіна. Адам Кіркор і „краёвая" гістарыяграфія ў кантэксце трансфармацы... More »


Terra Historica, 1/2002

Terra Historica

1/2002

Гісторыя грамадства шчыльна знітаваная з развіццём культуры, якая адлюстрроўвае ўзровень нацыянальнай, класавай, індывідуальнай свядомасці прадстаўнікоў чалавечай супольнасці. Рэлігія – адзін са стрыжняў духоўнага жыцця народа. Відавочна, што мова, на якой чалавек звяртаецца да Бога, накладае свой адбітак на светаўспрыманне і светаадчуванне людзей. У незалежных краінах у цэрквах і касцёлах мусіць гучаць уласная мова. Аднак са стратай дз... More »


First   Previous   [4-4]   Next   Last