- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, што пачытаць яе цікава будзе не толькі навукоўцам, але і ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, беларускай прысутнасцю ў свеце і любіць чытаць пра вандроўкі. Да слова пра вандроўкі, кніга "Беларусы ў Вялікабрытаніі" можа з поспехам выкарыстоўвацца ў якасці турыстычнага дапаможніка тымі, хто збярэцца ў падарожжа на Брытанскія выспы. У канцы кнігі змешчаны даведнік па беларускіх мясцінах у Вялікабрытаніі.