Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, цяпер – рэдактар аддзела часопіса “Маладосць”.

Піша па-беларуску і па-руску.

Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:

1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць». 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура».
1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура».
1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва».
2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор».
2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва».
2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство».
2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура».
2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва».
2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка».

Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. ­­ удзельнік Літэкспрэсу «Еўра­2000».

 

Федарэнка Андрэй :: Выданьні

mp3
Федарэнка Андрэй, Ланцуг

Ланцуг

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Болей »


mp3
Федарэнка Андрэй, Пра аднаго пісьменніка, Частка першая

Пра аднаго пісьменніка

Кароткае лета

Федарэнка Андрэй

Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны герой едзе на радзіму, у вёску. Каб там пераасэнсаваць усё сваё мінулае жыццё і знайсці сілы на новае. Болей »


mp3
Федарэнка Андрэй, Пра аднаго пісьменніка, Частка другая

Пра аднаго пісьменніка

Повесць

Федарэнка Андрэй

“Повесць” можна разглядаць, як асобны твор Андрэя Федарэнкі. Маэстра грае на двух рэгістрах. Адзін – цалкам графаманская пісаніна, “повесць пра першае каханне”, першы пісьменніцкі вопыт немаладой жанчыны. Другі – думкі і ўспаміны літаратурнага рэдактара, да якога гэтая “повесць” трапляе ў рукі. Камічнае і трагічнае, пошлае і сентыментальнае, хлуслівае і рэальнае перакручваюцца і даюць неверагодны эфект. Той самы “смех скрозь слёзы”. Болей »


mp3
Федарэнка Андрэй, Жэтон на метро

Жэтон на метро

раман

Федарэнка Андрэй

Раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Графіці

Графіці

Апавяданьне

Федарэнка Андрэй

Мой сусед Іван, як толькі падап’е ў кампаніі, так заводзіць адну й тую ж пласьцінку: пачынае скар­дзіцца, што ў свой час ад уладаў пацярпеў. “Каб ня гэтая пляма на маёй біяграфіі, — так і кажа ён, — я б цяпер, можа, не баранак круціў, а чалавекам быў бы”. І замаўкае. Натуральна, адразу пачынаецца — што, ды як, ці не рэпрэсаваныя сваякі тут замешаныя, ці не крымі­нальная якая дурасьць па малалецтве? Аказваецца ж вось што. (фрагмент) Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Тое, што ўваходзіць

Тое, што ўваходзіць

Федарэнка Андрэй

Калі яно пачалося? Гэтае раптоўнае абвастрэнне зроку, слыху, пахаў? Я спачатку нават не зразумеў, што адбылося, падумаў, змена ад таго, што я ў новых акулярах, — раней не бачыў машыну на другім баку вуліцы, а цяпер мог разгледзець нават нумар яе. Але гэта быў не столькі фізічны, колькі духоўны ўздым, нейкая яснасць, упэўненасць, разуменне сутнасці кожнай рэчы. Мінулай восенню? Не, раней, у жніўні, нават у канцы жніўня. (фрагмент) Болей »


pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Жэтон на метро

Жэтон на метро

Раман

Федарэнка Андрэй

Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Болей »


pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Сузіральнік

Сузіральнік

Аповесці, апавяданні, эсэ

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Ксю

Ксю

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Аляксей Дарафей, ці Леанід Дарафей (у пашпарце і ў ваенным білеце ён пісаўся Аляксей, а людзі, у тым ліку і родная маці, звалі яго Лёня: чамусьці сярод беларусаў распаўсюджана такая блытаніна) — дык вось, у гэтага Леаніда-Аляксея па прозвішчы Дарафей пачала кепска заводзіцца яго «Кіа». Пасля працы ён заехаў у райцэнтр на станцыю тэхнічнага абслугоўвання. Знаёмы механік пакалупаўся і сказаў, што трэба мяняць стартар, назваў суму — восемд... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Сузіральнік

Сузіральнік

Аповесць

Федарэнка Андрэй

На тратуары цені ад дамоў, таму ідзеш, як па велікан­скай шахматнай дошцы, з цёмнага квадрата ў светлы, ды яшчэ стараешся не наступіць на хвост голубу, які ўпарта бяжыць паперадзе, абмінаючы расчаўленыя ржава-аранжавыя рабінавыя ягады. Самі дрэўцы, некалі падрэзаныя і цяпер карлікавыя, з куксамі замест вершалін, растуць на газоне за метр ад праезджай часткі, і пад імі то нагінаецца ракам, то прысядае ў траве на кукішкі мужчына з цэлафан... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-11]   Наступная   Апошняя