be

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, загадчыкам аддзела прозы ў часопісе «Маладосць», супрацоўнікам аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», стыль-рэдактарам часопіса «Дзеяслоў».

Піша па-беларуску і па-руску.

Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:

1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць»; 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура»; 1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура»; 1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва»; 2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор»; 2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва»; 2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство»; 2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура»; 2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва»; 2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка»; 2011 — «Мяжа», «Літаратура і Мастацтва», сэрыя «Лімаўскі фальварк»; 2012 — «Сечка», «Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў»; 2012 — «Ланцуг», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2013 — «Вёска»; 2014 — «Ціша», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2018 — «Сузіральнік», «Кнігазбор», сэрыя «Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў»; 2020 — «Жэтон на метро», «Мастацкая літаратура».

Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. ­­ удзельнік Літэкспрэсу «Еўра­2000».

Федарэнка Андрэй. Выданьні

Графіці
epub

Графіці

Апавяданьне
Федарэнка Андрэй

Мой сусед Іван, як толькі падап’е ў кампаніі, так заводзіць адну й тую ж пласьцінку: пачынае скар­дзіцца, што ў свой час ад уладаў пацярпеў. “Каб ня гэтая пляма на маёй біяграфіі, — так і кажа ён, — я б цяпер, можа, не баранак круціў, а чалавекам быў бы”. І замаўкае. Натуральна, адразу пачынаецца — што... Болей »

Жэтон на метро
pdf epub

Жэтон на метро

Раман
Федарэнка Андрэй

Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі... Болей »

Тое, што ўваходзіць
epub

Тое, што ўваходзіць


Федарэнка Андрэй

Калі яно пачалося? Гэтае раптоўнае абвастрэнне зроку, слыху, пахаў? Я спачатку нават не зразумеў, што адбылося, падумаў, змена ад таго, што я ў новых акулярах, — раней не бачыў машыну на другім баку вуліцы, а цяпер мог разгледзець нават нумар яе. Але гэта быў не столькі фізічны, колькі духоўны ўздым... Болей »

Сузіральнік
pdf epub

Сузіральнік

Аповесці, апавяданні, эсэ
Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай... Болей »

Пташнікаў
epub

Пташнікаў

Эсэ
Федарэнка Андрэй

– Я тройчы сталічны чалавек, — казаў ён. — Нарадзіўся ў Плешчаніцах, вучыўся ў Лагойску, жыву ў Мінску; а так як у Беларусі тры сталіцы: Мінск, Лагойск і Плешчаніцы, то… Да вайны ён паспеў скончыць тры класы пачатковай школы. Потым — вайна, блакада, хаванне ад немцаў па лясах і балотах, голад, холад... Болей »

Манголія
epub

Манголія

Эсэ
Федарэнка Андрэй

Калі ў 1990 годзе мне выпала магчымасць паехаць у Манголію, з якой радасцю я згадзіўся. Я не ведаў тады, што пісьменніку зусім неабавязкова «пазнаваць жыццё», што ўвогуле пісьменнік ведае рэальнае жыццё нашмат менш за звычайных людзей — хаця б таму, што нельга знаходзіцца ў двух месцах адначасова: трэба... Болей »

Шчасце
epub

Шчасце

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Пачаць з таго, што Шаўцоў-Бузук напісаў раман. Не, ён не быў прафесійным літаратарам, адукацыю меў — будаўнічае ПТВ, і працаваў па сваёй спецыяльнасці — мулярам-бетоншчыкам чацвёртага разраду. Гадоў яму было за пяцьдзясят. Жыў ён з «падсяленнем», займаючы ў кватэры адзін пакой з трох — разам з чужымі... Болей »

Сузіральнік
epub

Сузіральнік

Аповесць
Федарэнка Андрэй

На тратуары цені ад дамоў, таму ідзеш, як па велікан­скай шахматнай дошцы, з цёмнага квадрата ў светлы, ды яшчэ стараешся не наступіць на хвост голубу, які ўпарта бяжыць паперадзе, абмінаючы расчаўленыя ржава-аранжавыя рабінавыя ягады. Самі дрэўцы, некалі падрэзаныя і цяпер карлікавыя, з куксамі замест... Болей »

Cахалінка
epub

Cахалінка

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Яна прыехала ў вёску ў верасні і засялілася ў хатцы на пагорку каля студні — акурат насупраць хаты Васіля Ропата. «Зброд», — першае, што падумаў Ропат, які адчуваў інстынктыўную варожасць да ўсяго нетутэйшага, не мясцовага. Ён стаяў у сваім двары каля плота, нябачны, на­дзейна схаваны зараснікамі дзікіх... Болей »

Ксю
epub

Ксю

Аповесць
Федарэнка Андрэй

Аляксей Дарафей, ці Леанід Дарафей (у пашпарце і ў ваенным білеце ён пісаўся Аляксей, а людзі, у тым ліку і родная маці, звалі яго Лёня: чамусьці сярод беларусаў распаўсюджана такая блытаніна) — дык вось, у гэтага Леаніда-Аляксея па прозвішчы Дарафей пачала кепска заводзіцца яго «Кіа». Пасля працы ён... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org