be

Цвірка Кастусь

Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу з’яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 г. – старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1961 г. Аўтар шматлікіх кнігаў і артыкулаў. З 1996 г. з'яўляецца аўтарам і галоўным рэдактарам праекта "Беларускі Кнігазбор".

Цвірка Кастусь. Выданьні

Мой дзве тысячы шаснаццаты
epub

Мой дзве тысячы шаснаццаты


Цвірка Кастусь

Прачнуўся ад пасвятлення ў акне: раніца. Першая раніца новага года. На вуліцы прыціхлага ўжо горада – бела ад снегу: намяло, накідала за навагоднюю ноч, калі я, не ў прыклад многім, спаў. Усё, як у Анатоля Вялюгіна: Гудзеў, мільгаў мяцеліцы прапелер, да ранку снег вірыўся ля варот. І вось, як чысты-чысты... Болей »

Выбраныя творы
epub pdf

Выбраныя творы


Цвірка Кастусь

У аднатомнік выбраных твораў Кастуся Цвіркі (нар. 1934) увайшло самае значнае з яго паэзіі, прозы і публіцыстыкі. «Дзе скарб твой… або Песня ў гонар Зялёнай Дубровы -якраз так можна азначыць паэзію — ды, бадай, і ўсю творчасць Кастуся Цвіркі. Без асаблівага перабольшвання. Зыходзячы да таго ж і з яго... Болей »

Воўчая выспа
epub pdf

Воўчая выспа

раман
Цвірка Кастусь

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк…... Болей »

Будзіла вёску берасцянка
epub pdf

Будзіла вёску берасцянка

Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы
Цвірка Кастусь

Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя... Болей »

Гісторыя Беларусі
epub pdf

Гісторыя Беларусі

паводле паданняў і легендаў
Цвірка Кастусь

Кнігу склалі звязаныя паміж сабой гістарычныя апавяданні, напісаныя на аснове паданняў і легендаў з самых розных крыніц. У гэтых апавяданнях прасочваецца ўся гісторыя Беларусі. Адкрытая ўсім вятрам без канца і краю прастора. Анідзе — ні дрэўца, ні хаціны. Нічым не стрыманы сівер гоніць па неабсяжнай... Болей »

Камяні тых сядзібаў
pdf epub

Камяні тых сядзібаў

Шляхі паэтаў XIX ст.
Цвірка Кастусь

Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя.... Болей »

Птушыны хор
epub pdf

Птушыны хор

Вершы і казкі
Цвірка Кастусь

Наша Радзіма Беларусь — цудоўны край. Колькі тут цікавых раслін і прыгожых кветак, усялякіх звяроў і пту шак! А ці ведаеце вы, што яны ўмеюць гаварыць паміж сабой на сваёй мове? Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі падслухаў аўтар гзтай кнігі і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах. За... Болей »

Бацькаў свет палявы
pdf

Бацькаў свет палявы

Выбраныя вершы і паэмы
Цвірка Кастусь

У кнізе Кастуся Цвіркі (нар. у 1934 г.) чытач знойдзе нямала прачулых радкоў пра светлае пачуццё кахання, пра зорныя парывы маладосці, пра тое, што хвалюе неспакойнага, неабыякавага чалавека. Апрача вершаў у кнігу ўвайшлі паэмы «Хат вячысты дар», «Дзе дуб з бярозай звіўся» і «Дома».... Болей »

Лісце забытых алеяў
epub pdf

Лісце забытых алеяў

эсэ
Цвірка Кастусь

Гэта кніга вандраванкяў, кніга неспадзеўных даролшых сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, а па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я.... Болей »

Лодка долі тваёй
pdf

Лодка долі тваёй

кніга паэзіі
Цвірка Кастусь

Бацькоўскі край, дзе прайшло апаленае вайной дзяцінства, добрыя працавітыя пюдзі, якія навек звязалі свой лёс з роднай зямлё'й — вось да чаго цягнецца душой Кастусь Цвірка. Шчыра, з любоўю расказвае паэт пра іх і ў гэтай кніжцы.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org