- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу склалі звязаныя паміж сабой гістарычныя апавяданні, напісаныя на аснове паданняў і легендаў з самых розных крыніц. У гэтых апавяданнях прасочваецца ўся гісторыя Беларусі. Адкрытая ўсім вятрам без канца і краю прастора. Анідзе — ні дрэўца, ні хаціны. Нічым не стрыманы сівер гоніць па неабсяжнай раўніне шараватыя клубкі снежнага пылу. Глыбокая, непарушная цішыня. Акурат такою ўбачылі б мы Беларусь, калі б які-небудзь фантастычны карабель часу закінуў нас у дагістарычную даўніну, за сто ці пяцьдзесят тысяч гадоў назад. Тады амаль уся наша краіна ляжала пад суцэльным ледзяным панцырам — ледавіком.