Андзілеўка Людміла

Людміла Андзілеўка – Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, проза. Мастачка ў жанры INSITA.

Нарадзілася ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Дзяцінства часта бавіла на хутары ля вёскі Шыпы. Вучылася ў Глыбоцкай школе №1, менавіта ў школе сустрэла выкладчыкаў, якія пасеялі зерне ўпэўненасці ў здольнасці да творчасці, падтрымалі імкненне маляваць, запісваць думкі, развілі любоў да музыкі. Скончыла музычную школу па класу баяна 1973 г., паступіла ў Наваполацкае музычнае вучылішча. (Музычныя здольнасці перадаліся па роду маці. У яе сям’і было семера дзяцей, усе добра спявалі, самі майстравалі музычныя інструменты, маглі іграць “з вуха”. Схільнасць да мастацкага аповеду таксама атрымала ад маці, яна умела знаходзіць трапнае слова, любіла распавядаць розныя гісторыі артыстычна і эмацыянальна.)

Пасля заканчэння вучылішча адкрывала ў г.п. Падсвілле новую музычную школу, дзе адпрацавала ў выніку больш за трыццаць гадоў. Была настаўнікам па класу баяна, кіраўніком аркестра, для рэпертуара якога пісала партытуры, апрацоўкі народных мелодый. Акрамя аркестра, прыходзілася кіраваць хорам і вакальнай групай выкладчыкаў музычнай школы. Напісала некалькі харавых партытур: “Зелен дуб” на свае словы, “Хвала Табе, Божа!” на словы паэткі Марыі Баравік, “Ляці, Пагоня!” на словы, напісаныя разам з спадаром Пётрам Садоўскім і “Дзе ты, восень” (дзіцячая песня польскага кампазітара Ежы Вазоўскі, словы Ханна Здзітавецка, пераклала на беларускую мову.)

У 1984 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны інстытут культуры, стала дырэктарам музычнай школы і занімала гэту пасаду па 2007год.

З 1994 года пачала пісаць прозу. Адбыўся дэбют у рэспубліканскім друку ў часопісе “Літаратура і мастацтва” з уступнай прамовай Юрася Свіркі, потым “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”. 1998 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса Маладосць” выйшла першая кніга апавяданняў пад назвай “Проста ноч на дварэ”. 2002 год – прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Вышлі кнігі прозы: “Гэта ты” - 2013, “Паляванне не музу” - 2015. “Ключ у боціку” - 2017, “Няхай выбачае юнацтва” – 2020, 2022 – “Эфект плацэба”, напісаны і друкаваны ў рэспубліканскіх часопісах у асобных артыкулах зборнік эсэ “Сябе не ведаем знутры”.

Напісала лібрэта да оперы “Нябесныя бегі”, прысвечана Язэпу Драздовічу.

У 1989 годзе, калі ўжо мела траіх дзяцей, прыйшло непераадольнае жаданне маляваць. Хутка прапанавалі зрабіць раённую выставу першых работ у горадзе Глыбокім.

Адбыліся абласныя, рэспубліканскія, міжнародныя выставы.

12.02.2020 года Рада Міністэрства культуры Беларусі прызнала Віцебскае інсітнае мастацтва годным мець статус “Культурная каштоўнасць Беларусі”. Прозвішча Андзілеўка Людміла ўпісана прыкладам ідэнтыфікацыі.

1995 – персанальная выстава ў Віцебску. 2008г. – удзел у ІІІ нацыянальнай выставе жывапісу INSITA, 2012г. – удзел у Y нацыянальнай выставе жывапісу INSITA. У І і ІІ Усебеларускіх фестывалях народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” 1998 і 2005гг. Удзельніца міжнародных выставак “Дар майстру”, прысвечана М.Шагалу - 2007г. Маскоўскі музей наіўнага мастацтва. “Фэстнаіў”- 2010 г., “Фэстнаіў-2011г.” Маскоўскі музей наіўнага мастацтва. У красавіку 2018 года ў Мінску персанальная выстава у Палацы культуры Ветэранаў “Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца”. У ліпені 2020 г – персанальная раённая выстава ў родным горадзе Глыбокае - “Для вас мая душа”.

 

Андзілеўка Людміла :: Выданьні

pdf
Андзілеўка Людміла, Эфект плацэба

Эфект плацэба

Апавяданні

Андзілеўка Людміла

Грамадства набліжаецца да мяжы расчалавечвання. Страчваецца боскі пачатак: любасць, сапраўднасць падмяняюцца на прынцып формы. Нараджэнне дзіцяці перастала быць радасцю, цудам, сакраментальнай таямніцай. Дзіця можна прадаць, купіць, атрымаць у прабірцы. Жанчына — інкубатар, прамысловы кантэйнер для жывога тавару, яйцаклеткі. Яе задача пасля родаў — зберагчы бізнес, захаваць формы, пругкасць грудзей, прывабнасць. Сучаснай маці цяжка разв... Болей »


pdf
Андзілеўка Людміла, Няхай выбачае юнацтва

Няхай выбачае юнацтва

Кніга прозы

Андзілеўка Людміла

На гэты раз аўтар прапануе «дарожную чытанку для жанчын і чулых мужчын». Сапраўды, апавяданні лёгка чытаюцца, займальныя, прыцягваюць цікавымі сюжэтамі і дзіўнымі паваротамі людскіх лёсаў. Болей »


pdf
Андзілеўка Людміла, Ключ у боціку

Ключ у боціку

(З жыцця маленькіх чалавекаў). Чытанка для дзяцей і дарослых

Андзілеўка Людміла

Ціша маленькі хлопчык. Яму ўсяго толькі год і дзесяць месяцаў. Нават уявіць немагчыма! Зусім нядаўна яго не было на свеце. Дзе ж ён тады быў? Ціша ўсё разумее. Усё, усё! Толькі выказаць пакуль што не многае здольны. І ў той міг, калі яго не разумеюць дарослыя, а Цішу штосьці вельмі хвалюе, ён пачынае нервавацца. У яго чырванее тварык, у грудках пячэ, насупліваюцца броўкі, вусны дрыжаць… У такі момант Ціша забывае, што ён хлопчык, што да... Болей »


pdf
Андзілеўка Людміла, Паляванне на музу

Паляванне на музу

Кніга прозы

Андзілеўка Людміла

У сваёй новай кнізе Людміла Андзілеўка прапануе чытачу задумацца пра духоўны свет чалавека, яго развіццё ў варунках сучаснага соцыуму, шукае шляхі самаўсведамлення. Проза Людмілы Андзілеўкі сведчыць аб тым, што не заўсёды будзе справядлівым падзяляць літаратуру на мужчынскую і жаночую: аўтар адрозніваецца схільнасцю да глыбокіх разваг, аналізу і сінтэзу стасункаў між людьмі, у самых простых паўсядзённых абставінах, напамінае не забывацц... Болей »


pdf
Андзілеўка Людміла, Гэта ты

Гэта ты

Апавяданні

Андзілеўка Людміла

У сваёй новай кнізе Людміла Андзілеўка разглядае чалавека не як адзінку з грамадства, не як асобу… паказвае яго сам-насам з сабою, з космасам. Напамінае, якая скарацечная, крохка-кволая з’ява ЖЫЦЦЁ, як танна ацэньвае большасць з нас самае каштоўнае, што дае яно нам, — блізкіх і родных людзей. Болей »


pdf
Андзілеўка Людміла, Проста ноч на дварэ

Проста ноч на дварэ

мініяцюры

Андзілеўка Людміла

Ці заўважыў ты, дарагі наш чытач, адну цікавую акалічнасць “маладосцеўскіх" кніжак: не толькі ў паэзію, але і ў прозу актыўна рушылі жанчыны? Гэтае выданне — ужо чацвёртая “жаночая” празаічная кніга ў 1998 годзе, і адразу ж трэба паведаміць чытачу: і гэтая аўтарка — вельмі цікавы чалавек. I не толькі таму, што яна жанчына (хіба бываюць нецікавыя жанчыны?!), а найперш з-за таго, што яна, Людміла Андзілеўка, шчодра і багата надзеленая ад ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (192) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

8 (192) 2022

Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль — гэта заўсёды свята», —быў адказ. Тут жа і ўспамін Анатоля Кудраўца, як разбіраўся пасля смерці загадчыка аддзела крытыкі часопіса «Нём... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (186) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

2 (186) 2022

Здавалася б, пытанне ў назве бессэнсоўнае, бо ўсім вядома, што Беларусь — усходнееўрапейская краіна. Усё так, калі б не адзін парадокс: у Заходняй Еўропе ўсе краіны Цэнтральнай Еўропы таксама лічацца ўсходнееўрапейскімі. Іншымі словамі, Цэнтральная Еўропа ўключае толькі тыя краіны, якія бачаць сябе ў гэтай частцы кантынента. Таму што Цэнтральная Еўропа — гэта насамрэч не геаграфія, а інтэлектуальная канцэпцыя вызвалення ад Усходу. Гэта... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 110

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

110

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (173) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (173) 2021

На сустрэчы з чытачамі, якая праходзіла ў мінскім Доме літаратараў, Васіль Быкаў атрымаў стандартнае пытанне: «Хто з сучасных пісьменнікаў вам блізкі?». Зазвычай у адказе пісьменнік пералічвае сяброў і раўналеткаў, з якімі разам прыходзіў у літаратуру і поруч ідзе па жыцці. Быкаў зрабіў інакш, сказаўшы, што на ягоны розум сапраўдны пісьменнік падобны не на дрэва ў густым лесе, а на велічны дуб, які самотна стаіць пасярод голага поля. Ка... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя