- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У раздзеле «Госці» сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» паглядаў на мяне з фота незнаёмы мурлаценькі дзядзька на фоне дагледжанай сядзібы: альтанка, мальвы, ружы, сад, ставок з рыбкамі, трактар, аўто… Дабрабыт у поўным наборы. Усё, што многім па справядлівасці здаецца сапраўдным рэальным шчасцем. Не пазнала дзядзьку, вось прозвішча — рэдкае, пакручастае — спыніла: калісьці чула. Перабрала транзітнікаў класа, школы, і ва ўспамінах жыхароў роднага горада такога прозвішча не вялося. Інстытут? Без зачэпкі. Работа? Не! Дзе ж яно магло сустракацца? (Кругі на вадзе, фрагмент)