![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012
Выдавец: Четыре четверти
Выдавецкая сэрыя: Минские молодые голоса
Памеры: 60 с.
ISBN: 978-985-7026-45-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Маргарыта Латышкевіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Перад Вамі – першая кніга вершаў Маргарыты Латышкевіч, аднаго з пастаянных аўтараў часопіса “Маладосць” і штотыднёвіка “ЛіМ”. Творы, сабраныя ў зборніку, прысвечаныя самым розным тэмам: тут можна знайсці і філасофскія развагі, і пейзажныя замалёўкі, і ўрбаністычную лірыку (што нядзіўна для паэта-гараджаніна), нават – збольшага жартоўныя вершы. Гэтая кніжка прэзентуе станаўленне аўтара за апошнія некалькі гадоў, што само па сабе цікава. Апрача таго, пры ўсіх эксперыментах у форме і змесце, кожны твор скіраваны як да дыялогу з чытачом – з Вамі, – так і да дыялогу з папярэднікамі, з мэтрамі, з класікамі. Аўтар шчыра перакананы, што толькі ў суразмоўі, супрацоўніцтве чытача і пісьменніка палягае аснова плённай творчасці. Таму натуральна, што кніга арыентаваная на шырокае кола чытачоў – аматараў беларускага слова і проста цікаўных.
Беларускія аўтары: Латышкевіч Маргарыта
Каталёг: Kamunikat.org
Гэта кніга вершаў. І прозы. Бо, напэўна, у жыцці так і бывае: вершы мяшаюцца з прозай, праўда з выдумкай, радасць з сумам. З драбочкаў успамінаў выкладзена каляровая мазаіка — вершамі і сціслымі празаічнымі замалёўкамі. Можа быць, асобныя драбочкі прыгадаеце як нешта сваё, перажытае. Можа быць, у асобных пазнаеце сябе. А можа, і не. Тэксты тут — быццам дзверы кватэр у шматпавярховіку. За кожнай — свая гісторыя. Нечы дом. Болей »