en

Латышкевіч Маргарыта

Латышкевіч Маргарыта

Маргарыта Латышкевіч – нарадзілася 19 студзеня 1989 года ў Брэсце. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру там жа, пры сваёй alma mater.

Працавала ў БДУ (ВНЛ беларускага фальклору), часопісе “Маладосць” (рэдактарам аддзела прозы), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (вяла на сайце “Блог прафесійнага чытача”).

Піша вершы і прозу. Апроч рэалістычнай і лірычнай прозы працуе і ў жанры міфалагічнага фэнтэзі. Плён гэтай працы быў надрукаваны на старонках беларускіх часопісаў. Агулам жа на сёння ў фэнтэзійным сетынгу аўтаркі – сем аповесцяў, адно апавяданне і адзін раман (“Век людзей”).

У 2012 годзе выдала кніжку вершаў “Пульс навальніц”, у 2016 – кніжку апавяданняў “Яблыкі”. Апошняя ў 2017 годзе была адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі “Лепшы дэбют”. У 2018 годзе выйшла кніга прозы “Наш дом”. А ў студзені 2020 з’явіўся зборнік вершаў і лірычнай прозы “Там, дзе сэрца”.

За біяграфічную аповесць пра Яна Баршчэўскага аўтарка атрымала першую прэмію конкурсу “Слаўная кампанія: ReАнімацыя” (2019).

Не чужы аўтарцы і жанр дэтэктыўнай прозы. Аповесць “Уласны крыж”, дзе распавядаецца пра пошукі Крыжа Еўфрасінні Полацкай, была выдадзена ў 2021 годзе і ўпершыню прэзентаваная чытачам менавіта там, дзе адбываюцца падзеі кнігі – у Полацку.

Латышкевіч Маргарыта :: Publications

mp3

Трыснёг пад ветрам

Аповесць фэнтэзі
Латышкевіч Маргарыта

Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?...… More

pdf

Уласны крыж

Аповесці
Латышкевіч Маргарыта

Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці?...… More

pdf

Там, дзе сэрца

Вершы, проза
Латышкевіч Маргарыта

Гэта кніга вершаў. І прозы. Бо, напэўна, у жыцці так і бывае: вершы мяшаюцца з прозай, праўда з выдумкай, радасць з сумам. З драбочкаў успамінаў выкладзена каляровая мазаіка — вершамі і сціслымі празаічнымі замалёўкамі. Можа быць, асобныя драбочкі прыгадаеце як нешта сваё, перажытае. Можа быць, у асобных...… More

pdf

Яблыкі

апавяданні
Латышкевіч Маргарыта

У гэтым зборніку прадстаўленыя апавяданні і нарысы маладой беларускай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч. Розныя па танальнасці, ад пранізліва-кранальных да адкрыта гумарыстычных і сатырычных, яны ўсе аб’яднаныя ў досыць цэласны цыкл назіранняў за жыццём. Творы аднародныя і стылёва: аўтар акцэнтуе ўвагу...… More

pdf

Пульс Навальніц


Латышкевіч Маргарыта

Перад Вамі – першая кніга вершаў Маргарыты Латышкевіч, аднаго з пастаянных аўтараў часопіса “Маладосць” і штотыднёвіка “ЛіМ”. Творы, сабраныя ў зборніку, прысвечаныя самым розным тэмам: тут можна знайсці і філасофскія развагі, і пейзажныя замалёўкі, і ўрбаністычную лірыку (што нядзіўна для паэта-гараджаніна)...… More

pdf

Полымя 7 (1041) 2016

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Гэты шматпланавы твор, відаць, задумваўся аўтарам як традыцыйны сямейны раман з грунтоўным і няспешным даследаваннем характараў у іх сямейных і побытавых адносінах, як гэта і прынята ў сучаснай і класічнай літаратуры, якая мае нямала цудоўных прыкладаў такога роду. Але вядома, што ў наша ХХ стагоддзе...… More

pdf

Маладосць 3 (736) 2015

Літаратурна-мастацкі часопіс

Пра Уладзіміра Караткевіча можна размаўляць бясконца. І «Маладосць» надзвычай любіць гэтым займацца. 1 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Сямёнавічу – вялікаму беларускаму пісьменніку і не менш вялікаму жартаўніку. У вялізнай зале...… More

pdf

Маладосць 8 (717) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Час жорста абыходзіцца з рэчамі, як сказаў адзін з аўтараў «Тэмы» гэтага нумара. Нават калі тыя рэчы — будынкі, што ўзводзіліся на вякі. Нават нягледзячы на тое, якую каштоўнасць прадстаўляюць яны самі або асобы, што ў іх жылі... Здымак з партала www.radziwill.by дэманструе адзін з самых звычайных прыкладаў...… More

pdf

Маладосць 11 (708) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Раніцай пад маім акном танчыў дворнік. Я цікаваў за віхром лісця, што вырывалася з-пад яго падэшваў. Раздва-тры, раз-два-тры… Калі раптам яго заўважалі людзі, дворнік быццам слупянеў. Хвіліну-другую чакаў, лаючыся пра сябе, а потым працягваў. І брудная вуліца зноў патанала ў чысціні ягонай душы....… More

pdf

Маладосць 8 (693) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Кіраўніцтва вобласці шчыра зацікаўлена ў з’яўленні новых значных імёнаў у літаратуры, як і ў любой іншай галіне мастацтва, і, як вынік, у з’яўленні выбітных твораў, па якіх нашчадкі маглі б вывучаць наш час, фар- міраваць уласнае светаадчуванне. Мы падтрымліваем усе творчыя саюзы, у тым ліку і Саюз...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org