be
epub

Зазірнуць у вочы свайму «я»

Казько Віктар

З чаго хацелася б пачаць. З горычы. З адчування апошнім часам няўтульнасці жыцця. Няёмкасці перад ім і нават перад самім сабой за тое, што ты яшчэ жывы, век твой яшчэ не скончыўся, а ты нібыта сышоў з яго, выпаў, згубіўся, знік. Цябе няма і як увогуле не было на гэтай зямлі. Ты прыйшоў на яе немаведама адкуль. Здарожыўся. Прысеў у цяньку абоч шляху пераабуцца, праветрыць, прасушыць навярэджаныя ногі. І як упершыню ўбачыў іх, якія ж яны белазношаныя ўжо. Але веры таму, што гэта ты іх знасіў, няма, як і няма даверу і да самога сябе, бо ты са сваімі нагамі так не абышоўся б. Чужыя яны, чужыя. І ты чужы гэтай ранішняй прахалодзе. Яна толькі на гэта імгненне лагодзіць і песціць цябе, таму што ты нечакана апынуўся на яе шляху. Яна ж прыйшла з вечнасці і імкнецца туды ж, а ты толькі нейкая недарэчнасць на яе шляху. І яна лічыць за лепшае абыякава і невідушча, як страчаны і адпалы ўжо ад дрэва ліст, абмінаючы цябе, прылашчыць, каб ты не ўтварыў нейкай тут шкоды. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Казько Віктар
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2009 by Віктар Казько; Copyright © 2009 by ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Дзікае паляванне ліхалецця: эсэ, публіцыстыка.  — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 360 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 2).
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org