be
epub

Абуджэнне памяці

Казько Віктар

Вясковыя дзеці. У іх тварах, здаецца мне, ёсць штосьці ад задуменнага здзіўлення і засяроджанасці птушак, асабліва тых, што ўвасабляюць сёння Палессе,— буслоў. I асабліва ў той час, калі яны на самоце і сярод цішы дуброў, спакою вады, дрымоты зарослых альхою балацін. Птушкі і дзеці. Хоць на аддаленні адно ад аднаго, але і разам з тым у нябачнай лучнасці. I я аднолькава баюся парушыць гэта яднанне птушак і дзяцей. Мне здаецца, што менавіта ў такі момант у дзецях нараджаецца  — каб пасля таго, як мінуць зімы і вёсны, абудзіцца радасцю і болем  — уяўленне вечнасці, якое ў сваю чаргу дапаможа ім зразумець сябе і сваю зямлю, дапаможа не згубіцца на гэтай зямлі. Я да болю прагну ўбачыць іх твары, зазірнуць у вочы зараз, калі душа толькі-толькі пачынае адчуваць сябе, калі пачынае скручвацца нітка, якая крыху пазней аб’яднае, звяжа мінулае, сённяшняе, будучае ў адно непарыўнае цэлае. Я наіўна веру, што менавіта ў такія мінуты можна зазірнуць у іх будучае. А я жадаю ім будучага такога ж асветлена чыстага, як гэты, што дыхае свежасцю і радасцю, запешчаны сонцам і небам вясковы дубняк, праз самы край якога льецца птушыная песня, дубняк, у які яны ўжо зайшлі і з якім не могуць развітацца. Таму з такім хваляваннем і прагнасцю ўглядаўся ў іх твары. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Казько Віктар
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2009 by Віктар Казько; Copyright © 2009 by ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Дзікае паляванне ліхалецця: эсэ, публіцыстыка.  — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 360 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 2).
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org