Гарбацкі Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Гарбацкі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Набокаў Уладзімір, Лаліта

Лаліта

Раман

Набокаў Уладзімір

Загаловак на мове арыгіналу: Владимир Набоков. Лолита. — М., "Нзвестия", 1989.

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Рэдактар: Каляда Андрэй

Перакладчык: Каляда Андрэй

Выдавец: Логвінаў

Памеры: 232 с.

ISBN: 978-985-6901-91-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © 2010 by Андрэй Каляда - укладанне і пераклад на беларускую мову, Логвінаў - выданне на беларускай мове, афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Прысвячаецца жонцы маёй

«Лаліта, Споведзь Светласкурага Удаўца»: такая была дваістая назва, пад якой аўтар гэтай нататкі атрымаў дзіўнаваты тэкст, на чале з ёю. Сам «Гумберт Гумберт» памёр у турме, ад закупоркі аорты, 16 лістапада 1952 г„ за некалькі дзён да пачатку судовага разбору сваёй справы. Яго абаронца, мой сваяк і добры сябар Клэрэнс Кларк (цяпер ён адвакат, прыпісаны да Калумбійскага Акруговага Суда), папрасіў мяне прарэдагаваць манускрыпт, грунтуючыся на завяшчанні свайго кліента, адзін пункт якога ўпаўнаважваў майго паважанага кузена прыняць паводле свайго меркавання ўсе меры, якіятычыліся падрыхтоўкі «Лаліты» да друку. На рашэнне спадара Кларка, мажліва, паўплываўтой факт, што выбраны ім рэдактар якраз толькі што ўдастоіўся прэміі імя Полінга за сціплую працу («Ці можна спачуваць пачуццям?»), у якой трапілі на абмеркаванне некаторыя паталагічныя станы і парушэнні. (Прадмова, фрагмент)

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)