![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Уладзімір Някляеў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Раман Уладзімера Някляева шмат у чым зьяўляецца аўтабіяграфічным, і апавядае пра фарміраваньне ідэалаў някляеўскага пакаленьня ў часы хрушчоўскай адлігі. У кнізе апісаныя рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гадоў: існаваньне ў Менску стылягаў, якія слухалі Булата Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і перасьледаваліся брыгадміламі; паказанае «раскрыцьцё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філёзафа-дысыдэнта Кіма Хадзеева; прысутнічае апісаньне прыезду ў Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Многія героі і выдуманыя аўтарам, але поруч зь імі дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімер Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Падзеі адбываюцца ў Менску, на яго фоне і разьвіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт. Раман складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: гэта сам мастацкі твор, разьдзела дакумэнтаў, а так сама — пасьлямоў’е аднаго з герояў рамана — Віктара Ледзенева. Гэта дазваляе падкрэсьліць умоўную дакумэнтальнасьць кнігі, хоць сам раман, нават і па словах Уладзімера Някляева, зьяўляецца выключна мастацкім
Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org
Зьмест
“Брадвэй”
Вуліца Броўкі, былая Падлесная
Вуліца Валадарскага, колішняя Лошыцкая, былая Серпухаўская
Вуліца Залатога пылу
Вуліца Інтэрнацыянальная, колішняя Зборавая, Волацкая, былая Хрышчэнская, Прэабражэнская
Вуліца Камсамольская, колішняя Феліцыянская
Вуліца Камуністычная, колішняя Другая Міхайлаўская
Вуліца Кісялёва, былая Старажоўская
Вуліца Няміга, былая рака
Вуліца Першамайская, колішняя Вясёлая
Вуліца Уладзіміра Някляева Пасляслоўе Віктара Ледзенева (Віла)
Вуліца Энгельса, колішняя Дамініканская, былая Петрапаўлаўская
Навінкі, вар’ятня
Новы свет, былы рай
Плошча Незалежнасці, былая Плошча Леніна
Плошча Перамогі, былая Круглая
Плошча Якуба Коласа, былая Камароўская
Пляц Волі, былы Высокі Рынак
1 траўня 2000 году двое мужчынаў сярэдняй зьнешнасьці, адзін высокі і хударлявы ў шэрым плашчы, другі ніжэйшы і паўнейшы ў бел-чырвона-белай куртцы, абодва з сумкамі цераз плячо, крочылі апоўдні па вуліцах рэдка калі сонечнага, затое заўсёды прахалоднага гораду Хельсінкі, ня ведаючы куды. У той дзень сонца і прахалода ў Хельсінкі супалі, і гэта павінна было б радаваць нашых падарожнікаў, але, паколькі не былі яны жыхарамі фінскай сталі... Болей »
Тадзік слухаў і думаў: «А калі адзін? Ёсць жа вярблюды з адным гарбом. Дык што тады? У жыцці барацьбы няма?» Ён увогуле любіў паразважаць. Не пра нешта там дробнае: ці аспірын дапамагае ад галавы, ці сама яна балець перастае? — а пра жыццё. Яму цяжка было сказаць, як ён пра яго думаў. Неяк так, што не пра аспірын і галаву, а пра іх сувязь. Ну і пра астатнія сувязі. Зноў жа не нейкія там… суседа з суседкай. Не. Пра сувязь каранёў і лісця... Болей »
Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца з Мінска без перасадак. Галіна Язэпаўна не любіла перасадак, бо заўсёды губляла на іх ці валізы, ці дакументы, ці грошы. Перад гэтым ... Болей »
Пра Тайшэт я ўпершыню пачуў з песні. «От Тайшета к Абакану не кончаются туманы, по туманам до Тайшета тянем мы дорогу эту». Там яшчэ было нешта незразумелае: «Мы не турки и не янки, просто каски белые…» — але гэта, мусібыць, не мела адносінаў да трасы мужнасці, як называлі дарогу праз Краснаярскі край, бо што ў Краснаярскім краі рабіць янкам з туркамі? Было гэта ў пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя, калі я вучыўся ў электратэхнікуме сувязі... Болей »
— Ты на Байкале быў? — спытаў Срабрэц. — На баркасе плаваў?.. Яны пілі гарэлку «Руслан» і запівалі падобным на кока-колу і на колішняе савецкае сітро газаваным напоем «Байкал», таму Срабрэц і спытаў: «Ты на Байкале быў?..» Перад тым яны сядзелі і гаварылі пра жыццё. Яны й сышліся, каб пасядзець і пагаварыць пра жыццё, але пасля забыліся і напіліся. Чэрня паспрабаваў успомніць, ці быў ён на Байкале. Па ўспамінах, нейкіх цьмяных, выходзіл... Болей »
Што ж, сапраўды, яно не магло ў мяне выйсці, бо яно не маё. Тое, што не тваё, выйсці ў цябе не можа. Гэта зразумела кожнаму ад пачатку. Але ад пачатку зразумела кожнаму і многае іншае. Напрыклад, тое, што ён памрэ, і ёсць, хоць і няпэўная, верагоднасць, што паўстане па смерці перад Боскім судом. І што? Кожны баіцца суда? Ды кожны мяркуе, што ўсе сканаюць, а ён — не. Невядома як, але пазбегне смерці. Можа, праз дасягненні медыцыны. (фраг... Болей »
Валянцін Сідаравіч Пранкевіч адносіўся ўсё сваё жыццё да жыцця наогул, жыцця ў шырокім сэнсе слова — да прыроды там, да жывёлін ці людзей, — роўна, нават абыякава. Ніяк, можна сказаць, не адносіўся, абы яны яму — прырода там, жывёліны ці людзі — не заміналі. Адзінае, чаго трываць не мог ён у прыродзе, у прыродзе ў шырокім сэнсе слова, — гэта надта разумныя. «Ты надта разумны?» — пытаўся ў некага Валянцін Сідаравіч — і ўсё! У тым сэнсе ў... Болей »
Аляксей Сяўко працаваў некалі з Вадзімам Кашыным у адным праектным інстытуце, дзе абодва яны масты праектавалі і абодва пазнаёміліся са сваімі жонкамі, Любай ды Алёнай, у той час яшчэ нявестамі. І вось днямі Алёна, жонка Сяўко, пачула ад Любы, жонкі Кашына, што той доўга і цяжка хварэў, ляжаў у шпіталі, адкуль яго выпісалі, бо ён безнадзейны — няхай дома памірае. «Як гэта няхай дома памірае?..» — не зразумеў Аляксей жонку, а тая адмахну... Болей »
Брат ёсць брат, няхай нават ён мышэй не ловіць. У пераносным сэнсе не ловіць мышэй. Не ўсё, значыць, цяміць, нечага не разумее. Ну, да прыкладу, кажаш яму: «Вунь там, бачыш, грошы ляжаць, ідзі вазьмі сабе, колькі хочаш», — а ён пытае: «Колькі?..» У нас кот быў, Багрым, дык той у пераносным сэнсе мышэй яшчэ як лавіў! Цяміў, значыць, так, што ўсе грошы адразу б захапаў. Хоць не ў пераносным сэнсе лавіў ён мышэй кепска. Можна сказаць, зусі... Болей »
У майго стрыечніка рак знайшлі, а ён, стрыечнік, нібыта вернік, дык кажа: «Мне не страшна паміраць, мяне Бог прыме». Я пытаю: «Ты хоць ведаеш, калі ў Бога прыёмныя дні?» Ён давай хрысціцца: «Не кажы так, бо з мёртвых не ўваскрэснеш». А чаго мне ўваскрасаць, калі я жывы? Памру — пабачым. Я не прыкідваюся, нібы смерці не баюся. Яшчэ як! І ўжо калі паміраць давядзецца, дык так, каб са мной — усе. Ну, вайна атамная, выбух нейкі на сонцы ці ... Болей »