![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 319 с.: іл., 21 см
ISBN: 5-340-00993-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1993 by Казько В.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена аўтарам і ў яго апавяданнях і эсэ.
Беларускія аўтары: Казько Віктар
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Ужо і не помню, ці то недзе чытаў, ці нехта расказаў. Хутчэй за ўсё і тое, і другое. Чытаў і чуў ад прыкметлівага, чулага да свету і з незамыленым вокам чалавека. Чыстае і неўдаванае амаль заўсёды ўваходзіць у нашую памяць, як Божы дар, якім усё жывое асвячона, кожнаму асабіста ніспасланы хаця б дзеля таго, каб ты мог перадаць сваім дзецям, унукам: ёсць, ёсць на свеце цуды і дзівосы, падгледжаныя, бачаныя ці не трэцім нашым вокам – вось... Болей »
Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць, то пасядзіць. На Манмартры, на набярэжнай еўрапейскай папялушкі Сены. Сустрэнецца з сябрамі, возьме з імі чарку якога-небудзь незвычайнаг... Болей »
Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе вока і слых. Калі ў цябе душа не сляпая, калі ты сам не жабрак на душу, ёсць у цябе яшчэ нешта падаць у руку іншаму, падобнаму ці не падоб... Болей »
Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў цыкл да сённяшняга дня – эсэ, апавяданні, аповесці. Але ж пачынаў я ў Расіі, у Кузбасе, дзе апынуўся пасля дзетдома, на расейскай мове. І... Болей »
Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, бы лі спрэс музычным і. Спява лі ям у, што раздра жня ла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі ад яго адступаўся сон, а ноч рабілася адной толькі ціха непрабіўнай цемрай, не мог зразумець і разгадаць, чые гэта спевы, чыя музыка і го... Болей »
Я па-зладзейску доўга і пакутліва падкрадваўся да гэтага белага ліста паперы. Стрымлівала і не пускала боязь абкрасці самога сябе – памяць. Ужо мінуў амаль год, як я атрымаў кніжку «Вільча, Случ, Радзіма» Сяргея Кулакевіча, журналіста жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», былога жыхара вёскі Вільча. Неяк улетку ён абазваўся сам, пазваніў мне. А сёння, напрыканцы восені, а я ўсё марнуюся і заціскаюся на водгук. Маўклівасць – прыкме... Болей »
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу – здзяйсняюцца, бо нашае напаўненне, змест і сэнс жыцця залежаць не толькі ад нас. Часовасць і хуткаплыннасць нашага зямнога быцця некаму ... Болей »
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наогул. Болей »
А можна і наадварот, з галавы на пуп і з пупа на галаву. Атрымліваецца аднолькава – у прасторы, але не ў часе. Тое ж самае, што шклом па камені ці каменем па шкле. Але ўсё ж нешта замінае гэтай відавочнай бясспрэчнасці. Ёсць у ёй нешта прымружана-мудрагелістае, хітрае. Накшталт: колькі будзе двойчы два? А колькі вам трэба? Ці не ўвогуле такое ж гнуткае ўсё нашае жыццё і нашая прыстасаванасць да яго: «чего желаете, барин, кровать расстел... Болей »
Світанкі былі асмужана сцішаныя, але зацята жорсткія. Так паранена-крывава глядзела сонца з прыземленых даляглядаў на не ацепленыя яшчэ халодныя людскія котлішчы. І міжволі пасля ночы першы позірк быў на зямлю, сабе пад ногі. А ці няма шэрані, снегава-лядовых слядоў на траве. Пакуль не было. Зямля сачыла нязбытым яшчэ летам, назапашаным на ўсю восень цяплом. А ўсё роўна міжволі даводзілася пацепвацца, скаланацца. Не ад холаду – ад прадч... Болей »