- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Захірыдзін Мухамад Бабур (1483–1530) – вялікі дзяржаўны дзеяч, вайскавод, заснавальнік імперыі Бабурыдаў – быў адным з самых значных паэтаў, якія пісалі на ста ра ўзбец кай (цюркскай-чагатайскай) мове. Яго ўні каль ны «Дыван» – зборнік рукапісаў вершаваных твораў розных жанраў (газэлі, рубаі, туюгі... Болей »
Анна Ахматава (1889–1966) – адна з найбольш значных рускіх паэтаў 20 стагоддзя. У 1965 годзе была ў шорт-лісце на Нобелеўскую прэмію, а ў наступным годзе аказалася на другім месцы ў намінацыі. Аднак з ідэалагічных прычын яе вершы ў СССР доўгі час не друкаваліся. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплецены самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў... Болей »
Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя... Болей »
Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931–2005) – латышская паэтка, якая валодала ўнікальным дарам лірычнага спасціжэн ня навакольнай, далёка не заўсёды паэтычнай рэчаіснасці. Неаднаразова вылучалася на Нобелеўскаю прэ мію па літаратуры. Беларускія пераклады Васіля Сёмухі ра бі лі ся ў шчыльным су пра цоўніцтве... Болей »
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых беларускіх паэтаў, без якіх сёння цяжка ўявіць айчынную літаратуру. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная... Болей »
30zł
100 вершаў — ад тэкстаў 2001 года да найноўшых твораў. Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме са смелай вобразнасцю і выключнай чуласцю да слова. Кнігі вершаў «Маё невымаўля» і «Побач» прынеслі аўтарцы прэстыжныя літаратурныя... Болей »
Язэп Пушча (1902 - 1964) - беларускі паэт, адна з галоўных постацяў легендарнага "Узвышша" - перажыў узлёты і расчараванні савецкай эпохі, у часы сталінскага тэрору быў на доўгія 28 гадоў адарваны ад Бацькаўшчыны. У зборнік уключаны самыя шчырыя лірычныя творы паэта, напісаныя ім на працягу ўсяго свядомага... Болей »
Анакрэон (каля 572 – каля 485 гг. да н. э.) – старагрэцкі паэт, жыццялюбная лірыка якога, дайшоўшы да нашчадкаў у невялікіх фрагментах, натхняла новыя і новыя пакаленні паэтаў у самых розных краінах свету. У дадатку змешчаны ўзоры іншай грэцкай анакрэантычнай паэзіі.... Болей »
Алесь Разанаў (нар. 1947) – беларускі паэт-наватар, авангардыст, рэфарматар паэтычнай мовы; майстар такіх жанраў, як пункцір, версэт, квантэма, зном, злёса, вершаказ. Яго творы перакладзены на шэраг моваў свету, а некаторыя паэт сам напісаў па-нямецку і па-літоўску.... Болей »