be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-30 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
Хадановіч: Сяргей Пясецкі належыць і польскай, і беларускай культуры
2025-09-25 20:54
Хадановіч: Сяргей Пясецкі належыць і польскай, і беларускай культуры
29 верасня у Варшаве адбудзецца ўрачыстая цырымонія перапахавання Сяргея Пясецкага — пісьменніка, удзельніка вайны, афіцэра выведкі, жаўнера Арміі Краёвай.Беларускі паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч падкрэслівае, што Пясецкі — гэта постаць памежжа, якая належыць адразу дзвюм культурам:-...
Выйшаў зборнік артыкулаў пра Вацлава Ластоўскага і дыскурс 1920-х
2025-09-25 16:49
Выйшаў зборнік артыкулаў пра Вацлава Ластоўскага і дыскурс 1920-х
Выдавецтва Skaryna Press выдала матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Вацлаву Ластоўскаму, якая праходзіла ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане ў 2023 годзе. Том мае назву — «Новым імкненьням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў».Постаць Вацлава Ластоўскага — палімата-самавука...
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустракае 63-годдзе за кратамі
2025-09-25 16:41
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустракае 63-годдзе за кратамі
63 гады спаўняецца 25 верасня Нобелеўскаму лаўрэату, вядомаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Улады Беларусі засудзілі яго да10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне палітвязень у папраўчай калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласці.Агулам гэта ўжо восьмы дзень народзінаў, які...
Тры вокладкі кніг ад Камуніката намінаныя да прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год
2025-09-23 20:58
Тры вокладкі кніг ад Камуніката намінаныя да прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвяшчае поўны спіс намінантаў 2024 года. У спісе тры вокладкі кніг выдадзеных Фондам Kamunikat.org. Увагу журы звярнулі вокладкі да кніг Васіля Быкава «Бліндаж. Афганец», Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» і Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага»....
У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага
2025-09-23 16:38
У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага
Новы выпуск аўтарскага падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году», які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў...
Апублікаваная праграма фестывалю «Прадмова» ў Вільні і Празе
2025-09-23 15:25
Апублікаваная праграма фестывалю «Прадмова» ў Вільні і Празе
Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — «Птушкі без гнёздаў» — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.PRADMOVA — гэта найбуйнейшы...
Болей »
Герольд Litherland 03-04(03)2001
pdf

Герольд Litherland 03-04(03)2001

Навуковы геральдычны часопіс

* Амелька С., Геральдычныя, генеалагічныя і эпіграфічныя крыніцы Беларусі: Горадня. * Галенчанка Г. Я., Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVIII ст. * СЕМЯНЧУК ГЕНАДЗЬ, "Лічман" Тэадора Скуміна Тышкевіча з Браслава * Токць Сяргей, Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай... Болей »

Герольд Litherland 02(02)2001
pdf

Герольд Litherland 02(02)2001

Навуковы геральдычны часопіс

* Амелька С., Геральдычныя, генеалагічныя і эпіграфічныя крыніцы Беларусі: Горадня. * Карпыза Вітольд, Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII-XX ст. * Сліж Н., Крыніцы па гісторыі шляхецкай сям'і XVI-XVII ст. * Шаланда Аляксей, Зямельныя гербы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага... Болей »

Праўнік 01 (02) 2006
pdf

Праўнік 01 (02) 2006

Часопіс юрыстаў і палітолягаў

Дваццатае стагодзьдзе шмат у чым зьмяніла нашае жыцьцё, зрабіўшы яго больш мабільным і віртуальным. Зараз цяжка ўявіць сабе нашае існаваньне без электроннага сеціва. Дарэчы, наш праект таксама пачынаўся й працягвае сваё жыцьцё ў Сеціве (www.praunik.org). Таму ў гэтым нумары мы вырашылі скіраваць ўвагу... Болей »

Праўнік 01/2005
pdf

Праўнік 01/2005

Часопіс юрыстаў і палітолягаў

Юрыдычны часопіс “Праўнік” первясткова паўстаў як on-line праект у лістападзе 2004 году зь ініцыятывы шэрагу студэнтаў ды асьпірантаў права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, што імкнуліся такім чынам хаця б неяк запоўніць нястачу якаснай праўнай інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак ужо... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 31/2007
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 31/2007

Беларуская газета

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што датацыі стратным сельгаспрадпрыемствам будуць спыненыя з 2010 году. Ці гэта новая эканамічная палітыка? Ці блеф? Калгасы і саўгасы для Лукашэнкі заўжды былі фетышам. Падтрымка аграрнага комплексу і сёння застаецца беспрэцэдэнтнай: на праграму адраджэння сяла ашчаджана... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 30/2007
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 30/2007

Беларуская газета

Яшчэ зусім нядаўна можна было не сумнявацца, што пераважная большасць упэўнена адкажа на гэтае пытанне — прэзідэнт Лукашэнка. Газавы канфлікт з Расіяй на пачатку году, здавалася, толькі ўмацаваў гэтае меркаванне. Тады кафлікт нагадваў, хутчэй, нейкае палітычнае шоў, дэманстрацыю мускулаў і магчымасцяў... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 29/2007
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 29/2007

Беларуская газета

Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы. Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам — у тым сэнсе, у якім ужываем гэты тэрмін мы — як самавызначэнне сябе і сваёй супольнасці, на якое адгукаюцца не толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсвядомленае.... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 28/2007
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 28/2007

Беларуская газета

Брытанскі даследчыцкі цэнтр New Economic Foundation (NEF) днямі апублікаваў так званы рэйтынг шчасця — «The Happy Planet Index». Гэты рэйтынг складаецца штогод з дапамогай экалагічнай арганізацыі “Сябры Зямлі”. Шчасце грамадзянаў у кожнай краіне ацэньваецца паводле трох простых паказчыкаў — задаволенасць... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 27/2007
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 27/2007

Беларуская газета

З паняццем “37-ы год” адбылося тое самае, што адбываецца з усімі паняццямі, калі іх часта ўжываць — яно зацерлася, зрабілася штампам. Альбо свайго роду “страшылкай”, якая нікога, насамрэч, даўно не палохае. “Гэта ўжо наша рэчаіснасць”, “37-ы год мы ўжо маем” — яўнае перабольшанне, даніна публіцыстыцы... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 26/2007
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 26/2007

Беларуская газета

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваецца, не намацваецца, не паддаецца разуменню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны — грамадзянін з даведкай, пацыент лекара, лавелас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька...... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org