be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-30 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
Хадановіч: Сяргей Пясецкі належыць і польскай, і беларускай культуры
2025-09-25 20:54
Хадановіч: Сяргей Пясецкі належыць і польскай, і беларускай культуры
29 верасня у Варшаве адбудзецца ўрачыстая цырымонія перапахавання Сяргея Пясецкага — пісьменніка, удзельніка вайны, афіцэра выведкі, жаўнера Арміі Краёвай.Беларускі паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч падкрэслівае, што Пясецкі — гэта постаць памежжа, якая належыць адразу дзвюм культурам:-...
Выйшаў зборнік артыкулаў пра Вацлава Ластоўскага і дыскурс 1920-х
2025-09-25 16:49
Выйшаў зборнік артыкулаў пра Вацлава Ластоўскага і дыскурс 1920-х
Выдавецтва Skaryna Press выдала матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Вацлаву Ластоўскаму, якая праходзіла ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане ў 2023 годзе. Том мае назву — «Новым імкненьням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў».Постаць Вацлава Ластоўскага — палімата-самавука...
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустракае 63-годдзе за кратамі
2025-09-25 16:41
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустракае 63-годдзе за кратамі
63 гады спаўняецца 25 верасня Нобелеўскаму лаўрэату, вядомаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Улады Беларусі засудзілі яго да10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне палітвязень у папраўчай калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласці.Агулам гэта ўжо восьмы дзень народзінаў, які...
Тры вокладкі кніг ад Камуніката намінаныя да прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год
2025-09-23 20:58
Тры вокладкі кніг ад Камуніката намінаныя да прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвяшчае поўны спіс намінантаў 2024 года. У спісе тры вокладкі кніг выдадзеных Фондам Kamunikat.org. Увагу журы звярнулі вокладкі да кніг Васіля Быкава «Бліндаж. Афганец», Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» і Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага»....
У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага
2025-09-23 16:38
У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага
Новы выпуск аўтарскага падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году», які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў...
Апублікаваная праграма фестывалю «Прадмова» ў Вільні і Празе
2025-09-23 15:25
Апублікаваная праграма фестывалю «Прадмова» ў Вільні і Празе
Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — «Птушкі без гнёздаў» — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.PRADMOVA — гэта найбуйнейшы...
Болей »
Свабода (Тут і цяпер) 29/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 29/2006


10 лістапада ў Маскве, падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі, павінна была адбыцца афіцыйная цырымонія адкрыцця помніка вялікаму беларускаму паэту. Аб гэтым не аднойчы паведамлялі інфармацыйныя агенцтвы Беларусі і Расіі. Ва ўрачыстасці меліся ўзяць удзел прэзідэнт Лукашэнка, мэр Масквы Лужкоў, іншыя высокія... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 28/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 28/2006


4 лістапада ў Расіі другі год запар афіцыйна адзначаўся як Дзень нацыянальнага адзінства. Другі год запар расійскія нацыянал-фашысты спрабавалі правесці ў Маскве і іншых гарадах “Русский марш» пад адкрыта ксенафобскімі, расісцкімі лозунгамі. Адным з галоўных удзельнікаў маршу быў, напрыклад, “Рух супраць... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 27/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 27/2006


Гэта ўжо трэці палітычны працэс за менш як чатыры месяцы. У сярэдзіне ліпеня быў асуджаны на пяць з паловай гадоў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. На пачатку жніўня два гады калоніі атрымаў Мікола Астрэйка і год - Цімафей Дранчук. Па паўгода атрымалі Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка. Усе... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 26/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 26/2006


Пра беларускіх вернікаў-пратэстантаў з царквы “Новае жыццё” ў Мінску напісалі буйныя СМІ практычна ўсяго свету, за выключэннем беларускіх дзяржаўных газет, радыё і БТ. Для іх проста не існуе сотні беларускіх грамадзянаў, якія пайшлі на скрайнюю меру - галадоўку. Інакш як рабаваннем дзеянні Мінгарвыканкама... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 25/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 25/2006


Пасля зачысткі апазіцыйнага поля, дзе цяпер альбо сядзяць у турмах і ў эміграцыі, альбо спрачаюцца за лідэрства; пасля дэмаралізацыі недзяржаўнае прэсы, рэдактары якой просяць сёння найвышэйшага дазволу друкавацца і пашырацца ў Беларусі; пасля ліквідацыі прафсаюзнага руху і выгнання пісьменнікаў з Дому... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 24/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 24/2006


Больш за сто трыццаць чалавек падтрымалі пост-галадоўку пратэстанцкіх вернікаў у Мінску. Сябры мінскай абшчыны пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” такім чынам вырашылі абараніць свой малітоўны дом і свае правы. Некалькі гадоў таму абшчына пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” набыла на ўскраіне Мінска кароўнік... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 23/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 23/2006


Віка Мароз, якая выхоўвалася ў школе-інтэрнаце ў Вілейцы для дзяцей з праблемамі маўлення й слыху, некалькі год запар у рамках дабрачыннай праграмы прыязджала на летнія канікулы ў Італію. Там яе выхаваннем займалася сямейная пара Алясандра Джуста і Марыя Барначын, якія звярнуліся да беларускіх уладаў... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 22/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 22/2006


Такія звесткі прывялі незалежныя сацыёлагі, якія пыталіся ў грамадзян ці чулі яны пра тое, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна пасадзілі ў турму на пяць з паловай гадоў? У чым прычына няведання? У замоўчванні прысуду з боку афіцыйнай улады? У слабасці незалежных СМІ? Можа быць... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 21/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 21/2006


Мінская міліцыя змагаецца ўжо не толькі супраць свечак, але і супраць усмешак. У выходныя дні, 16-18-га верасня Кастрычніцкая плошча ў цэнтры Мінска зноў на кароткі час апынулася ў цэнтры ўвагі. У суботу ўвечары маладыя людзі спрабавалі запаліць на бруку свечкі ў знак салідарнасці са зніклымі і арыштаванымі... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 20/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 20/2006


У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org