- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы пераклад Бібліі па-беларуску выканаў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. Выданне рабілася сіламі Беларускага біблейскага таварыства, якому незадоўга да сваёй смерці Чарняўскі перадаў правы на выданне рукапісу. Адметнасць новага выдання ў тым, што пераклад базаваўся на лацінскай Бібліі, туды ўключаныя і некананічныя кнігі, а таксама пэўны даведачны апарат... Першая поўная Біблія на сучаснай беларускай мове была выдадзеная ў Нью-Ёрку Янкам Станкевічам і Майсеем Гітліным у 1973 годзе. У 2002 годзе выйшаў пераклад Васіля Сёмухі - усе кнігі Старога і Новага Запавету.