be

Кнігі

Брама зімы
pdf

Брама зімы

Кніга паэзіі
Голуб Юрка

Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не... Болей »

Пераказкі
pdf

Пераказкі

Новыя гісторыі са старымі героямі
Глобус Адам

У кнігу мастака і пісьменніка Адама Глобуса «Пераказкі » сабраліся новыя гісторыі пра старых і ўсім вядомых герояў. Большасць герояў запазычаны з дзіцячых казак, але ўсе яны цяпер жывуць дарослым, поўным кахання і эротыкі жыццём; так што «Пераказкі» не трэба чытаць непаўналетнім і асобам з рухомай псіхікай.... Болей »

Беларускі час
pdf

Беларускі час

Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці
Куль-Сяльверстава Святлана

У кнізе прадстаўлена гісторыя летазлічэння ў Беларусі з часоў першабытнага грамадства да сучаснасці. На падставе пісьмовых крыніц паказана выкарыстанне асноўных элементаў летазлічэння – эры, года, месяца, тыдня, рэлігійных святаў, іх эвалюцыя і ўплыў на сістэму палітычнага, культурнага і эканамічнага... Болей »

Мастоўскі веснік
pdf

Мастоўскі веснік

Незалежнае выданне

«Мастоўскі веснік» — незалежнае выданне. Аўтары цалкам адказныя за праўдзівасць і дакладнасць дасланай інфармацыі. Рэдактар: Язэп Палубятка.... Болей »

Ліст да выбаршчыкаў у справе нацыянальных і веравызнаўчых меншасцей
pdf

Ліст да выбаршчыкаў у справе нацыянальных і веравызнаўчых меншасцей

List do wyborców w sprawie mniejszości narodowych i wyznaniowych
Wałęsa Lech

Улётка, выдадзеная Варшаўскім грамадзкім камітэтам (Warszawski Komitet Obywatelski) на польскай і беларускай мовах да парламенцкіх выбараў у Польшчы, якія адбыліся 4 чэрвеня 1989 году.... Болей »

Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.
pdf

Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.


Соркіна Іна

Транспарт, гандаль, прамысловасць, штодзённае жыццё беларускіх мястэчак на пераломе 18 і 19 стагоддзяў. Не вялікія гарады і не маленькія вёскі. Мястэчкі, іх шматкультурнасць, многагалоссе і рознамоўе сталі тэмай даследавання аўтара. Пытанні канфесійнасці, традыцыі розных культур, адукацыя і культурнае... Болей »

За здаровы лад жыцьця
pdf

За здаровы лад жыцьця

вершы
Бурлак Вера

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я – бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным... Болей »

Забі ў сабе Сакрата!
pdf

Забі ў сабе Сакрата!

вершы
Жыбуль Віктар, Бурлак Вера

Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць... Болей »

Лісты блакітных успамінаў
pdf

Лісты блакітных успамінаў


Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах... Болей »

Страх вышыні
pdf

Страх вышыні

Вершы
Комар Ганна

У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org