be
pdf

Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.

Соркіна Іна

Транспарт, гандаль, прамысловасць, штодзённае жыццё беларускіх мястэчак на пераломе 18 і 19 стагоддзяў. Не вялікія гарады і не маленькія вёскі. Мястэчкі, іх шматкультурнасць, многагалоссе і рознамоўе сталі тэмай даследавання аўтара. Пытанні канфесійнасці, традыцыі розных культур, адукацыя і культурнае жыццё жыхароў. Роля штэтляў, як часткі беларускіх мястэчак, жыццё ў іх, адрозная культура, мова, вера. У манаграфіі разглядаецца і колькасць і тыпалогія мястэчак, іх віды і разнароднасць. Гістарычны вопыт развіцця мястэчак, гэтых пераходных паміж вёскай і горадам утварэнняў, якія стагоддзямі паказвалі прыклад талерантнага суіснавання прадстаўнікоў розных этнасаў на адной сацыякультурнай і эканамічнай прасторы, можа паўплываць на распрацоўку канцэпцыі паселішчаў будучага, паселішчаў, дзе б спалучалася ўсё лепшае Кніга разлічана на навукоўцаў, а таксама на шырокае кола зацікаўленых чытачоў. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Соркіна Іна
Выдаўцы і выдавецтвы: ЕГУ
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2010
  • Выдавец: ЕГУ
  • Памеры: 488с., іл., 21 см
  • ISBN: 978-9955-773-33-7
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Рэлігія, Грамадзтва
  • Copyright: © 2010 by Eўрапейскi гуманiтарны унiверсiтэт; Copyright © 2009 by Іна Соркiна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2035
  • Дадатковая даведка: Рэкамендавана да выдання: Навуковай радай Iнстытута гiстарычных даследаванняў Беларусi ЕГУ (пратакол № 2 ад 31 мая 2009 г.); Рэдакцыйна-выдавецкiм саветам ЕГУ (пратакол № 10 ад 26 жнiўня 2009 г.); Рэцэнзенты: Смілавіцкі Л.Л., доктар гістарычных навук, cтаршы навуковы супрацоўнік Цэнтра дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце; Кіштымаў А.Л., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Інстытута прадпрымальніцтва і парламентарызму; Навуковы рэдактар: Шыбека З.В., доктар гістарычных навук, прафесар; Выданне здзейснена пры фiнансавай падтрымцы Траставага фонду Еўрапейскага гуманiтарнага унiверсiтэта
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org