be

Кнігі

Ліст у Качановічы
epub

Ліст у Качановічы

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Сярод ночы Яську абуджаюць здушаныя ўсхліпы. Яны ціхенькія — цішэй, мабыць, за піск мышаняці за печчу, — ды ўсё адно рэжуць слых і зганяюць сон з павекаў. Бацька варочаецца на сваім лежаку, і маці, усхліпнуўшы на астачу, аціхае. Маці плача праз Косціка, свайго старэйшага сына, які месяц таму падаўся... Болей »

Марсіяне над вёскай
epub

Марсіяне над вёскай

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

А восьмай вечара тупкі пляц каля клуба ажывае. Сюды і мальцы на матацыклах пад’язджаюць, і падшпаркі на роварах, і старыя цёткі да клуба клыгаюць, сюд-туд прыкладаючы далоні да броваў і паглядаючы ў канец бальшака. Гэтым часам з Азярышча прыязджае рэйсавы аўтобус. Людзі вяртаюцца з горада наладаваныя... Болей »

Зарок
epub

Зарок

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Я бягу следам за міліцэйскай машынай, што паволі, страсянаючыся на калдобінах, едзе па дарозе. З-пад колаў адлятае густы пыл, што рэжа вочы, трашчыць на зубах і ад якога салодка свярбіць у горле. Пад’ехаўшы да збітага з дошак барака, — яго ў нас называюць «інтэрнатам», — машына спыняецца і на момант... Болей »

Бананы
epub

Бананы

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Перад урокам батанікі на дошку павесілі плакат з выявамі трапічных раслін. Раней на падобныя малявідлы Лёшка Юрчык не звяртаў увагі, а тут, прабягаючы каля дошкі, нечакана спыніўся. На плакаце красаваў залацістай мяцёлкай цукровы трыснёг, пяшчотна ружавелі плады экзатычнага манга, вісеў на тоўстым стаўбуры... Болей »

Славік Гагарын
epub

Славік Гагарын

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Бот Славікаў цячэ з леташняй восені. Сусед, дзядзька Лявон, быў наклаў лапік. У суседа веласіпед з велааптэчкай. Вось ён і заклеіў гумовік так, як заклейваюць шыны. Толькі лапік хутка адляцеў. Дзядзька Лявон сказаў, што клей стары. Не трымае. Настаўніца ідзе да дошкі і малюе шклянку. Дакладна такую... Болей »

Лазня
epub

Лазня

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Суботнім вечарам бацька выцягвае з-пад ложка парэпаную фібравую валізку і выстуквае на ёй косткамі пальцаў «Карэла-фінскую польку». Гэта ў яго добра атрымліваецца: грукат стаіць на ўсю кватэру. Пасля бацька пстрыкае зашчап­камі і маці кладзе ў валізку змену бялізны, мыла і лубяную, падобную на бараду... Болей »

Пах гарэлага торфу
epub

Пах гарэлага торфу

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Кудлаты дым, спароджаны высокім комінам, паўзе па небе, засціць ранішняе сонца, ператвараючы яго ў аблачыну ружовага святла. Васіль мружыцца на размыты сонечны дыск і зацята, усёй пяцярнёй, масіруе пераноссе. ТЭЦ, што стаіць на другім баку чыгуначнай лініі і неміласэрна дыміць, працуе на торфе, працінаючы... Болей »

У смаленскім палоне
epub

У смаленскім палоне

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Яго абудзіла натужлівае храпенне. Сусед па нумары — дарэчы, таксама Прыходзька, як паведамілі ў рэцэпцыі, — хроп, задзёршы ўгору глюгасты нос, чаргуючы храпакі з кароткім прысвістам. Нос пры гэтым прыкметна варушыўся. Сазон падняўся з ложка, тыцнуў храпуна кулаком у плячук, і пакаёвец задаволена замыліў... Болей »

Меліярацыя з Альбэрам Камю
epub

Меліярацыя з Альбэрам Камю

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

З нізкага, колеру сілікатнага клею неба церусіць панылая імжа. Мая ватоўка змокла, дакучлівым цяжарам вісіць на плячах і не дае як след размахнуцца сякерай. Мы на пару з Лёнькам Свірыдавым высякаем калы. Сякеры тупыя, і даводзіцца замахвацца аж з-за спіны. У лоб даволі балюча ляскае шурпатая трэска... Болей »

Пагасціны
epub

Пагасціны

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Цэнтрабежная сіла пачала адсоўваць яго ўбок — цягнік стаў закладваць дугу. Лёнік прыціснуў скронь да закуранай паравозным дымам шыбы і ўбачыў той самы паравоз. Ільсняна-чорны, падобны на жука-гнаевіка, ён мерна выпускаў пару з-пад колаў і засціў навакольныя кусты грывастым дымам. Цётка ў форменным шынялі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org