- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я прачнуўся рана — калі першыя сонечныя промні малінавымі плямамі леглі на фіранку. Праз адчыненую фортку струменіць ветрык, і плямы жывымі істотамі варушацца на сятчастай тканіне. Чаму раней не бачыў такой прыгажосці? — думаю я, паціраючы прыспаныя глядзелкі. Зразумела, чаму… таму, што гэтым часам заўсёды... Болей »
Адранку поўзаю па лехах і збіраю агуркі. Маці загадала сабраць пару вядзёр на засолку. Хрумстаю гурком і чую парывісты тупат. Хтосьці бяжыць па двары. Хто яшчэ можа бегчы, як не мой сябар Васька. Таму, абабіўшы калашыны, рушу да штыкетніка. (фрагмент)... Болей »
Адвячоркам сядзім на беразе сажалкі і ўтрапёна пазіраем на пунсовы небасхіл. Кажаноў пакуль што не відно. Але яны, па сведчанні сябра, вось-вось павінны з’явіцца. Прастора поўніцца вечаровымі зыкамі. На ферме гудуць даільныя апараты; у клубе круцяць кіно, поўнячы паветра няўцямнай музыкай; у хлявах рыкаюць... Болей »
— Ідзе! — шэпча Мішка Мазур, прыўзняўшы галаву. Па двары, прыпадаючы на левую нагу, тупае старая Задорыха з чацвёртага пад’езда. Страшэнна злая цётка. Аднойчы ёй выпадкова мячыкам стукнулі, дык паўдня галёкала ды абяцала мячык шылам прабіць. Мы сядзім за агароджай, які атачае дзіцячы садок. Агароджа... Болей »
Сонца ад самага ранку бязлітасна смажыла, і неба было як ніколі сінім. Такім сінім, што, здавалася, з-за небасхілу, прычым адразу з усіх бакоў, уздымалася цёмная хмара. Качар Цімох, які дагэтуль беспрытульна блукаў па двары, забіўся ў цянёк і згадваў учорашнюю залеву. Дождж сігануў такі густы і напорлівы... Болей »
Танцпляцоўка ў Азярышчы, агароджаны сеткай майдан, месціцца адразу за Домам культуры. Да двух бакавых слупоў там прымацаваныя бляшаныя рэпрадуктары: па адным «радыст» Пецька Дадон круціць кружэлкі, а па другім абвяшчае «белы танец» і раз-пораз віншуе якую танцорку альбо танцора з днём нараджэння. Радыёрубка... Болей »
Дзень сёння шары, няўтульны. Неба бруднага колеру, і па ім слізгаюць ашмоткі шызых хмар. Усю ноч ішоў дождж і толькі адранку суняўся, пакінуўшы па сабе вялікія, жоўтыя ад кветкавага пылку лужыны. Хмары ляцяць нізка, кранаючыся тэлевізійных антэн на дахах, і двор наш ад таго здаецца маленькім і няўтульным.... Болей »
Пасля сняданку Цімох зазірнуў на балкон. Чмялі зусім не звярталі на яго ўвагі. Поўзалі па сотах і раз за разам уздымаліся ў паветра ды некуды ляцелі. «Цікава паглядзець — як яны мёд збіраюць», — падумаў хлопец. Каля дома буяла канюшына, і калі Цімох выйшаў на паляну, заўважыў чмяля. Хлопец прысеў на... Болей »
На трэцім уроку мяне заўсёды цягне на сон. Сёння ў нас трэці ўрок — геаграфія. Я сюд-туд правальваюся ў сонную замарач, нечыя цьмяныя твары плывуць перад вачыма, прастору поўняць гэткія ж цьмяныя пахі і аднекуль здалёк далятае абрыдлы голас геаграфічкі: «Да дошкі пойдзе Дасюлін». Я ачомваюся. Мішка... Болей »
Я сеў пісаць гэтае апавяданне 20 траўня, праз пяцьдзясят гадоў пасля таго, як мой школьны сябрук Валерка Шмыкаў рвануў падчас вялікай пярэрвы самаробную бомбу. Ну, не бомбу, а выбуховы пакет, які згламэздаў, перамяшаўшы алюмініевую пудру, марганцоўку і серку ад запалак. І хаця пакет выбухнуў выпадкова... Болей »