- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма нацыянальных і грамадзянскіх адносінаў, нацыянальнай і грамадзянскай ідэнтычнасьці па-ранейшаму актуальная для дасьледваньня беларускімі навукоўцамі. Як зазначаюць аўтары гэтага выданьня большасьць праз гэтыя пытаньні хоча знайсьці ключ да разуменьня тых працэсаў, што адбываюцца ў сучаснай Беларусі. Мэтай стваральнікаў гэтага выданьня якім чынам трэба пабачыць Беларусь, каб зразумець актуальныя працэсы і актыўна і функцыянальна ў іх дзейнічаць. Аўтары выданьня бачаць неабходнасьць “расчараваць і рацыяналізаваць гісторыю беларускай нацыі, для таго каб сьвядома ёю кіраваць. Гэта ўжо чацьвёртая кніга з сэрыі “Беларусь для пачаткоўцаў, якая была ініцыяваная Агенцтвам грамадзянскіх тэхналёгіяў ды Цэнтрам сацыялягічных дасьледваньняў. Асноўная мэта усёй сэрыя – прыцягненьне ўвагі беларускіх і замежных навукоўцаў, чытачоў да праблемаў грамадзкага жыцьця сучаснай Беларусі. (З.К.)