- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжка беларускага каталіцкага манаха-дамініканца Пётры Рудкоўскага – спроба наблізіць польскаму чытачу Беларусь з усімі унутранымі складанасьцямі, часам незразумелымі самім беларусам. Як зазначае аўтар гэтая кніга адрасаваная да асобаў якія вераць у будучыню Беларусі. Такіх людзей шмат і кожны зь іх натуральна мае свій погляд на гэтую будучыню. Пётра Рудкоўскі прапануе выйсьці з ізаляцыі сваёй веры і пачаць дыскусію аб будучыні. Гэтая кніга сабрала пад адной вокладкай многія артыкулы Пётры Рудкоўскага на старонках беларускіх часопісаў ды газэтаў, аднак гэтыя тэксты паўторна былі перапрацаваныя і пераасэнсаваныя самім аўтарам, таму пры здавалася б разнароднасьці і няроўнасьці тэкстаў прысьвечаных тым ці іншым праблемам, перад чытачом паўстае бачаньне Беларусі, часам блізкае, часам супярэчлівае і дыскусійнае. У выніку галоўная мэты выданьня дыскусія, таму варта чытаць і дыскутаваць. (З.К.)