- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Сітуацыя вакол Саюза палякаў Беларусі лягла ценем таксама на сёлетніх літаратурных Трыялогах, арганізаваных Згуртаваннем Villa Sokrates і ягоным духовым бацькам Сакратам Яновічам. У агратурыстычнай гаспадарцы ў Лапічах непадалёк ад Крынак аднак не засланіла яна размоў прысвечаных галоўным чынам беларускай... Болей »
27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі). „Пятнаццаць год таму пад гэта танцаваў увесь свет...”. Насамрэч усё па нацыянальных мерках было спакойна, без вулічных карнавалаў і феерверкаў.... Болей »
Старадаўняя мудрасць кажа, што нельга злавіць чорнага ката ўначы, у цёмным пакоі, з завязанымі вачамі, асабліва, калі яго там няма. Немажліва знайсці праўду там, дзе яе не можа быць у прынцыпе. А дзе павінен шукаць свой шлях народ, які збіўся з дарогі? Мо павучыцца ў заможнейшых суседзяў? А можа паверыць... Болей »
Разгарнуўшы днямі дзяржаўную газету „Звязда”, прачытаў я афіцыйны прэс-рэліз службы адміністрацыі асобы, імя якой згадваць хутка будзе дазволена толькі пры ўжыванні зацверджаных эпітэтаў. Чорным па беламу там было надрукавана, што неўзабаве будуць узнагароджаны лепшыя людзі краіны. Так і было напісана... Болей »
У Беларусі зноў масава адзначаюць чарговае свята. На гэты раз так званы Дзень Незалежнасці. На вуліцы высыпалі людзі з чырвонымі і зялёнымі шарыкамі, плошча і праспекты запоўніліся школьнікамі ў святочных убраннях. Усё як некалі ў Савецкім Саюзе. Маладзёны з Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі... Болей »
— A u was to ladnie spiewaja! — часта кажуць пра беластоцкіх беларусаў жыхары Сувальшчыны. Нашы песні ім падабаюцца. Такі камплімент мне надзвычай даспадобы, прытым ён праўдзівы. Сувальшчына ў музычным сэнсе — слабенькая. Напрыканцы мінулага тыдня я апынулася на польска-сувальскім Купаллі. Наладзілі... Болей »
Супрацьстаянне апазіцыі і ўлады на Беларусі многія, апошнім часам, лічылі справай улады і апазіцыі. Простыя людзі не спяшаліся актыўна кагосьці падтрымліваць. А без іх ні тыя, ні другія стабільнага, доўгатэрміновага і яшчэ ў дадатак справядліва здабытага поспеху дасягнуць не могуць. Прычыны пасіўнасці... Болей »
У Беларусі рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў. Рыхтуюцца ўсе (зразумела, акрамя самых выбаршчыкаў). І апазіцыя, і ўлада, праводзяць свае падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Апазіцыя працуе ў бясконцых пошуках адзінага кандыдата, на якога, па задумцы ўсё той жа апазіцыі, будуць працаваць усе дэмакратычныя партыі... Болей »
Па заканчэнні пампезнага адзначэння травеньскіх святаў, дня працы і перамогі, на фоне палітычнага скандалу, звязанага з пазбаўленнем волі праз суд актывістаў беларускай апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча, кіраўнік беларускай дзяржавы вырашыў зрабіць яшчэ адзін неардынарны „падарунак”. У апошні... Болей »
Старажытнае Гродна мяняе сваё аблічча. Гэты памежны горад даўно ўжо не бачыў такой мітусні. Паўсюдна перакапаныя вуліцы і ходнікі, супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, пад лямант і лаянку знерваваных шафёраў, спакойна разварочваюць машыны назад, паказваючы рукой, што трэба ехаць у той бок, адкуль прыехалі.... Болей »