- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
— Зараз пасля выхаду буду заклікаць польскія ўлады і буду да гэтага намаўляць уцекачоў з Беларусі, каб прыгледзеліся дамове паміж Польшчай і Беларуссю аб юрыдычнай дапамозе ад 1994 г. і яе рэнегацыявалі, — сказаў „Ніве” няпоўныя два тыдні да выхаду з беластоцкага следчага ізалятара часова арыштаваны... Болей »
Акт 25 Сакавіка 1918 года, які абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку, — як трапна адзначыла старшыня Рады БНР на выгнанні Івонка Сурвіла, — найважнейшая падзея ў навейшай гісторыі Беларусі. Таму зразумела што 90-я ўгодкі БНР, якія беларусы адзначаюць цягам 2008 года, не маглі прайсці звычайна, без... Болей »
Выдатны рэжысёр Георгій Юнгвальд-Хількевіч дваццаць гадоў таму зрабіў бліскучую кінастужку па матывах твора „Адэскія апавяданні” не менш выдатнага пісьменніка Ісака Бабеля. Фільм паказвае Адэсу і яе жыхароў да рэвалюцыі 1917 года і пасля яе. А паколькі насельніцтва гэтага горада складалі пераважна яўрэі... Болей »
Гэта было ўсяго толькі дзевяноста гадоў таму. Радасныя твары беларусаў, якія толькі што, 25 сакавіка 1918 года, прынялі Трэцюю Устаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвяшчала незалежнасць беларускай дзяржавы. На жаль, не ўсе падзялялі іх радасць. „Вялікая” Расія, „магутная” Нямеччына... Болей »
Прэм’ера гэтага фільма, пастаўленага ў канвенцыі тэатра тэлебачання, сцягнула ў беластоцкі кінатэатр „Pokój” тлумы. „Мы жывём у краіне напамінаючай доўгі мост, які ў гістарычным працэсе раз рабіўся карацейшым, раз — даўжэйшым. Беларусы прымушаны на ім жыць, бо Бог назначыў ім такое месца”, — сказаў рэжысёр... Болей »
Юбілейны гала-канцэрт XV Фестывалю „Беларуская песня-2008”, сарганізаваны ў беластоцкай спартзале „Влукняж”, адбіўся шырокім рэхам. Ды справа тут зусім не ў мастацкіх каштоўнасцях. Калі на сцэне з песняй „Цячэ вада ў ярок” выступаў мінскі ансамбль „Свята”, які, як і іншыя групы прэзентаваўся на чырвона-зялёным... Болей »
Пятнаццаты фестываль, трыццаць дзевяты ў чарзе цэнтральны агляд беларускай песні сарганізавала сёлета Таварыства беларускай культуры заадно з Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Дзейнічаючых на Падляшшы 60 калектываў прыняло ўдзел спачатку ў раённых элімінацыях, пры падтрымцы самаўрадаў і дамоў... Болей »
Якія ў нас зараз зімы, нікому не трэба тлумачыць — бачна кожнаму. 13 лютага г.г. наведаў мяне рэдактар Юрка Ляшчынскі з Польскага Радыё ў Беластоку. Ой пайшлі ўспамiны пра белавежскія зімы. Часткай іх хачу падзяліцца таксaма з чытачамі нашага тыднёвіка. Зімы ў Белавeжскай пушчы даўней былі пeрaважна... Болей »
„Deo et patria”, значыць, „Богу і айчыне” — гэта загаловак выставы ў беластоцкім Музеі Войска Польскага. Прысвечаная яна — як паведамляе падзагаловак — веравызнанням і нацыянальнасцям у Войску Польскім ІІ Рэчы Паспалітай. Аглядаючы экспазіцыю можна адчуць, што няпольскія і некаталіцкія нацыянальнасці... Болей »
Пётр Гаган — адзін з самых вядомых мастакоў Беласточчыны. Нарадзіўся ён 30 кастрычніка 1952 года ў Гайнаўцы. Тут ён закончыў падставовую школу ў 1967 годзе. Далей вучыўся ў Электраэнергетычным тэхнікуме ў Седльцах, затым паступіў на геаграфічны факультэт Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне... Болей »