- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
На ХХІІ „Сустрэчы Зоркі”, што праводзіліся ў чэрвені ў Цэнтры экалагічнай адукацыі ў Семяноўцы, „Ніва” ў гэты раз запрасіла настаўнікаў беларускай мовы. Сабраліся яны пад камандай рэдактаркі „Зоркі” Ганны Кандрацюк-Свярубскай, каб паразважаць аб поспехах і прапановах для навучання беларускай мовы, актывізуючы... Болей »
Яшчэ гады два таму я злавіў сябе на думцы, што думаючы па-беларуску, пішучы на роднай мове, размаўляючы па-беларуску ў сям’і, са сваімі сваякамі, сябрамі і проста добрымі знаёмымі, мне не хочацца гаварыць па-беларуску з чужымі, незнаёмымі людзьмі. З цягам часу гэтае пачуццё ўзмацняецца. І, мяркую, не... Болей »
У Гродна я закахаўся адразу як прыехаў у гэты горад першы раз. І вось ужо больш дваццаці гадоў лічу сябе гродзенцам. Гэты ўтульны і зялёны горад мог прывабіць кожнага веліччу сваіх гістарычных будынкаў, сваёй старадаўнасцю і гісторыяй, Нёманам і музеямі, шчырымі ўсмешкамі жыхароў. Сённяшнія гродзенцы... Болей »
Гэтыя нататкі маглі з’явіцца і на дзесятай старонцы ў спартыўнай рубрыцы. Але вялікі спорт ужо даўно перастаў быць проста забавай, ён усё больш ператвараецца не толькі ў сацыяльную з’яву, але і, на жаль, у інструмент палітычных гульняў і інтрыгаў. З’яўляючыся з дзяцінства прыхільнікам спорту, апошнія... Болей »
З неафіцыйных вестак, якія ўдалося здабыць „Ніве”, вынікае, што польскі ўрад — быццам бы пад націскам Еўрасаюза — падчас працягваючыхся размоў наконт падпісання дамовы аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю хадайнічае за ўстанаўленне ледзь трыццацікіламетравай зоны, у якой мела б яна абавязваць.... Болей »
Здавалася б, што некаторыя з’явы і прыналежныя ім паняцці — адвечныя, калі не вечныя, такія, як уява народа, а ў сувязі з гэтым народ, прыналежнасць да народа здаецца быць такой простай і відавочнай, што не патрабуе глыбейшага роздуму ці доказу. Тым часам у нашай частцы Еўропы народ, нацыянальная супольнасць... Болей »
Як кожны год, у дзень 3 мая, у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве ладзяцца сустрэчы з заслужанымі дзеячамі краіны. У гэты дзень з 1921 года прысвойваюцца ім высокія дзяржаўныя ордэны. На гэты раз у ліку 46-ці ардэнаносцаў апынуліся беларусы: галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага... Болей »
Хто адышоў, ды нас не пакінуў — яны. Засталіся іх словы. Словы — якія мелі ўвекавечыць перш за ўсё ўсіх нас тут, на сваёй зямлі. Хоць бывалі яны, тыя словы, запісам няўпэўненасці і трывог аўтара — паэта, празаіка, „белавежца”, які, хацеўшы паказаць шлях, мог і памыліцца, і аступіцца, і заблукаць. Бывала... Болей »
Вялікдзень успамінаецца мне як самае светлае свята майго дзяцінства. Новы год быў вельмі вясёлым і з падарункамі. Яго таксама моцна любілі і чакалі. Але Вялікдзень быў нечым іншым. Яшчэ ў такім маленстве, калі савецкае дзіця не вельмі адрознівала, чым розняцца рэлігійныя і дзяржаўныя святы, Вялікдзень... Болей »
Праўдападобна, калі выйдзе гэты нумар „Нівы”, будзем ужо ведаць рашэнне Сабора ў справе айца Гаўрыіла, былога архімандрыта Супрасльскага манастыра. І, праўдападобна, сёлетні Вялікдзень у манастыры людзі сустрэнуць у слёзах і смутку. А сам закалот з назначэннем у епіскапы выкліча непатрэбныя эмоцыі вернікаў.... Болей »