- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў „Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Савецкі рэспубліканскі парламент, у якім звыш 80 працэнтаў дэпутатаў складалі камуністы, вырашыў тады, што адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі будзе беларуская. Большасць з іх... Болей »
У „Ніве” ўжо паведамлялася пра агульнабеларускія вынікі мінулагодняга перапісу насельніцтва. На пачатку года гродзенскім абласным упраўленнем статыстыкі былі падведзены асноўныя вынікі перапісу жыхароў Гродзеншчыны. Лічбы, прыведзеныя статыстыкамі Прынямоння выяўляюць як агульныя з іншымі рэгіёнамі краіны... Болей »
У навагодніх беларускамоўных перадачах Радыё „Рацыя” і Радыё „Бялысток” мясцовыя палітыкі ад Саюза левых дэмакратаў — Ян Зенюк, Ян Сычэўскі і Яўген Чыквін, а таксама іншыя беларускія дзеячы шмат гаварылі пра фінансаванне культуры нацыянальных меншасцей у Падляшскім ваяводстве. Найбольш увагі прысвяцілі... Болей »
Сёння на хвалях 105,5 FM распачало сваё вяшчанне Радыё Рацыя ў Беластоку — прагучэла 29 снежня 1999 г. першая вестка беларускай радыёстанцыі ў Польшчы. Перадачы пайшлі гадзінныя, ад 16 да 17 гадзіны. У іх навіны па-беларуску, па-польску, музыка, фельетоны, гадавіны, літаратура ды шмат-шмат чаго іншага.... Болей »
Напрыканцы снежня сталі вядомымі першыя афіцыйныя вынікі перапісу насельніцтва Беларусі, які праводзіўся 16 лютага 1999 года. Без перабольшвання яны сталі сенсацыяй. Напэўна іншага чакалі, як улады, так і актывісты нацыянальнай апазіцыі. За апошніх дзесяць гадоў насельніцтва Беларусі зменшылася на 107... Болей »
Пашанцавала і Беластоку. Пяць хвілін да эпахальнага пералому наш горад наведаў музычны тэатр „Народны Альбом” — супольны праект беларускіх рок-гуртоў („Крыві”, „Новае Неба”, „Н.Р.М.”, „Уліс”). Глядзела і слухала гэтае відовішча ўся ўзроставая праслойка Беластока. У малодшых песенькі выклікалі ўсмешку... Болей »
— Праз Гайнаўшчыну праязджае многа цыстэрнаў з таксічнымі хімікатамі. Даюць яны для чыгункі вялікі прыбытак. Частку гэтага даходу можна было б прызначыць на нерэнтабельны пасажырскі транспарт, — заявіла ў час пасяджэння Рады Гайнаўскага павета, якое адбылося 30 лістапада г.г., яе старшыня Вольга Рыгаровіч.... Болей »
17 верасня 1939 года — дата неадназначная. У польскай гістарыяграфіі лічыцца яна пачаткам савецкай акупацыі, а ў савецкай — вызвалення Заходняй Беларусі і Украіны з-пад польскага панавання. Апошнія гады прынеслі рэзкую пераацэнку фактаў навейшай гісторыі. І хаця гістарычная навука ў Беларусі не вольная... Болей »
Гродзенцы адзначылі трэцюю гадавіну лукашэнкаўскага рэферэндуму несанкцыянаваным шэсцем у цэнтры горада і масавым паленнем тэксту саюзнай дамовы з Расіяй. Па плане арганізатараў, а імі былі кіраўнікі „Гродзенскай ініцыятывы” (намінальна лічыцца, што ў ёй аб’ядналася некалькі дзесяткаў палітычных і няўрадавых... Болей »
Вельмі цікавую канферэнцыю арганізавала ў палове лістапада Кафедра беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Хаця прысвечана яна была культуры Гродзеншчыны, аднак вельмі вялікую групу ўдзельнікаў складалі гісторыкі, якім арганізатары стварылі асобную секцыю. Сярод амаль дваццаці выступаючых... Болей »