- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
На пачатку дзевяностых гадоў склалася ўражанне, што новыя ўлады ІІІ Рэчы Паспалітай, уступаючы на шлях еўрапеізацыі краіны, хочуць станоўча вырашыць праблемы нацыянальных меншасцей. Беласточчына, вядома, бліжэй Азіі чым Шлёнск, таму тутэйшыя эліты ўлады заяўлялі, напрыклад, што няма на гэтай зямлі беларусаў... Болей »
Колькі нас, карэнных беларусаў, жыве ў Польшчы? Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма. На старонках „Нівы” і іншых выданняў ставілася яно не раз і розныя былі адказы. Найбольшыя аптымісты заяўлялі, што нас паўмільёна, найчасцей, аднак, гаварылася пра 300 тысяч. Міністэрства ўнутраных спраў ацэньвае... Болей »
Дата 25 сакавіка не пакідае абыякавым ніводнага чалавека, які адчувае сябе членам беларускай нацыянальнай супольнасці. Гэтая дата — сімвал, такі ж як бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Для адчуваючых сябе саветамі такімі святымі сімваламі з’яўляюцца дата 7 лістапада, чырвоны сцяг і серп з молатам... Болей »
18 сакавіка 1921 г. паміж палякамі і расійскімі бальшавікамі падпісаны быў Рыжскі трактат, які падзяліў Беларусь на зону савецкіх і польскіх уплываў. Пасля двухгадовай вайны, якая мела ўсе прыкметы каланіяльнага канфлікту, абодва бакі задаволіліся кампрамісам, падзяліўшы тэрыторыю Беларусі і Украіны... Болей »
У гісторыі Беларусі толькі раз адбыліся паўдэмакратычныя парламенцкія выбары. Пачаліся яны 4 сакавіка 1990 года і працягваліся некалькі месяцаў. У іх выніку ў Вярхоўным Савеце ўпершыню апынуліся дэпутаты, якія думалі інакш чым камуністычная ўлада. Апазіцыя пайшла на выбары сарганізаваўшы Дэмакратычны... Болей »
Студэнты другога курса факультэта гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта падалі на імя дэкана факультэта Івана Крэня заяву, у якой у прыватнасці гаворыцца: „Факультэт гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы заўсёды быў цэнтрам захавання нацыянальных... Болей »
Найчасцей некалькі гадоў пасля кожнай рэвалюцыі шмат чаго, што было прадметам крытыкі рэвалюцыянераў, поўнасцю прысвойваецца імі як сваё. Французская рэвалюцыя канца васемнаццатага стагоддзя, якая накіраваная была супраць абсалютнай улады і вялікіх коштаў яе ўтрымання, выгадавала рэжым непараўнальна... Болей »
У лютым 1931 г. самагубствам пакончыў жыццё Усевалад Ігнатоўскі. Хаця ў беларускай гістарычнай літаратуры дачакаўся ён прызнання як палітычны дзеяч і вялікі вучоны, няма аднак акрэсленай яго ролі ў беларускім нацыянальным жыцці пачатку ХХ стагоддзя. У Беларусі не было менавіта спрыяльных умоў дзеля гэтага.... Болей »
Мінае чарговая гадавіна трагічнай смерці вазакоў, замардаваных у Пухалах-Старых, пацыфікацыі беларускіх вёсак Заляшанаў, Заняў, Вулькі-Выганоўскай. Ахвяры банды „Бурага” (Рамуальда Райса), які кіраваў адным з атрадаў нацыяналістычнага падполля, з’яўляюцца толькі сімвалам пасляваеннага лёсу беларусаў.... Болей »
У днях 22-25 студзеня г.г. па запрашэнні маршалка Сейма Мацея Плажынскага і мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы афіцыйны візіт у нашу краіну нанёс Яго Свяцейства Варфаламей І — Канстанцінопальскі архіепіскап і Усяленскі патрыярх. У суботу, 22 студзеня, патрыярх Варфаламей І сустрэўся ў Варшаве... Болей »