- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Томік паэзіі Кастуся Жмінько, берасцейскага паэта, мастака, складаецца з вершаў розных гадоў. Некаторыя з іх былі напісаныя даўно, некаторыя зусім нядаўна. Як сказаў сам Кастусь, “трэба было сабраць, упарадкаваць тое, што назбіралася за гады”, а назбіралася гэтага шмат. Кніга “Наканаваны неспакой” выйўла адначасова з другім томікам “Кастусь казаў...”, у якім сабраны роздумы, выслоўі, заўвагі, кароткія паэтычныя формы. У “Наканаваным неспакоі” знойдзем вершы-роздумы, вершы-разважанні, вершы-прысвячэнні, вершы-заўвагі, вершы-звароты. Трапныя і дасціпныя, вясёлыя і сур’ёзныя, са схіленай галавой да настаўніка, з задзірлівай гуллівасцю да дзяўчыны. Яны паказваюць розныя станы чалавечай душы, розныя настроі аўтара, розны падыход да розных падзей. Праз гэтыя вершы раскрываецца аўтар, які на першы погляд вельмі сталы, сур’ёзны мужчына, а праз вершы відаць і задор, і маладую душу, і здольнасць дасадзіць сабе самому і сваім недругам. Праз паэзію раскрываецца зусім іншы вобраз Кастуся Жмінько, чым яго звыклі бачыць берасцейцы. (Н.Г.)