- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай архітэктуры было будаўніцтва храмаў розных веравызнанняў, што было абумоўлена і інтэнсіўным рэлігійным жыццём на тых тэрыторыях. Рэпрэсіі і атэістычная прапаганда спынілі канчаткова развіццё сакральнай архітэктуры ў 1940 г. А пачатак Другой сусветнай вайны адкрыў іншую, трагічную старонку ў гісторыі Беларусі і яе народа. Кніга ўводзіць у нацыянальны культурны ўжытак малавядомыя дакументы і факты з гісторыі Заходняй Беларусі. Напісаная жывой, вобразнай мовай, яна можа быць рэкамендавана як дапаможная літаратура для студэнтаў універсітэтаў, а таксама для ўсіх цікаўных да гісторыі беларускай і сусветнай культуры.