- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гістарычную прозу Уладзіміра Арлова параўноўваюць з творамі графікі. Але гэта не замінае таму, каб у ягоных аповесцях і апавяданнях побач з глыбокім веданнем гісторыі прысутнічала вострасюжэтнае дзеянне, сагрэтае цёплым гумарам і неўтаймоўнай эротыкай. Сярод герояў кнігі паўстанцы 1863 года і забойца... Болей »
Героі твора, які даў назву кнізе, -- самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Аповесці “Дом з дамавікамі” і “Чорны чалавек на зялёнай канапе” таксама ўразяць чытача незвычайнымі для беларускай літаратуры сюжэтамі і вобразамі, падараваўшы не толькі асалоду... Болей »
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове.... Болей »
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі.... Болей »
У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў.... Болей »
Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам.... Болей »
У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні... Болей »
На пачатку кастрычніка 1968 года група студэнтаў на чале з Алесем Разанавым выступіла з патрабаваннем, каб на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. За кароткі час, усяго за паўдня, пад петыцыяй падпісаліся некалькі... Болей »
Вы трымаеце ў руках фантастычную кнігу! У вашых руках — гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай Веры. Імя ёй — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння. Аб нябёснай Абаронцы беларусі ведаюць усе. Бо аўтар гэтай кнігі — аўтар і падручніка » Мая Краіна — Беларусь», з якога ўсе... Болей »
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць... Болей »