be

Прыватны каталёг

Бераг надзеі

Бераг надзеі


Баена Юрый

Юрый Баена (нар. 1957 г., в. Мокрае), чалец Беларускага літаратурнага аб'яднання “Белавежа”, ганаровы сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар паэтычных кніг: “Лісты блакітных успамінаў” (1991), “Вечар над светам” (1998), “Крык дзікай ружы” (2003), “Пад нашым небам” (2007). “Бераг надзеі” - кніга выбраных... Болей »

Берагі майго юнацтва

Берагі майго юнацтва

Вершы, пародыі
Сыс Анатоль

«Берагі майго юнацтва» — цудам ацалелы паэтычны зборнік генія беларускай паэзіі Анатоля Сыса (1959-2005), у які ўвайшлі вершы студэнцкіх гадоў, а таксама невядомыя творы пазнейшых часоў…... Болей »

Берлінская мазаіка

Берлінская мазаіка

Проза, эсэ
Тарановіч Алесь

Даўні аўтар “Дзеяслова”, мастак і пісьменнік Алесь Тарановіч, які цяпер жыве ў Берліне, нарэшце выдаў сваю першую кнігу на радзіме, прысвечаную жыццю на чужыне, сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам... Погляд зблізку і здалёку адрозніваецца “сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай... Болей »

Біел'скі Соjм Велікі року божого 1564

Біел'скі Соjм Велікі року божого 1564


Фіонік Дорофіей, Семянчук Генадзь

Сойм быў галоўным прадстаўнічым органам у Вялікім Княстве Літоўскім ў XV - першай палове XVI стст. Гэтая інстытуцыя прайшла доўгі шлях станаўлення ад агульназемскіх сходаў да з’ездаў, якія прадстаўлялі прывілеяваныя станы. У аснове шляхецкіх з’ездаў ляжала разуменне аб роўнасці ўсёй шляхты, бо князёў... Болей »

Білоруський годинник

Білоруський годинник

Вибране: Вірші та поеми
Вертинський Анатоль

До збірника увійшли перекладені твори видатного білоруського поета, нашого сучасника Анатоля Вертинського. В ньому український читач відкриє для себе зворушливого лірика, високосвідомого громадянина і патріота, філософа-гуманіста.... Болей »

Біскуп Чэслаў Сіповіч сьвятар і беларус

Біскуп Чэслаў Сіповіч сьвятар і беларус


Надсан Аляксандр

Кніга айца Аляксандра Надсана прысвечана жыццю і дзейнасці першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа XX стагодзьдзя Чэслава Сіповіча (1914-1981). Дзейнасьць святара дэталёва разглядаецца на фоне рэлігійных, культурных і палітычных падзеяў у сьвеце, асабліва тых, што датычылі беларусаў. Шырокі кантэкст... Болей »

Бітва на Нямізе

Бітва на Нямізе

3 сакавіка 1067 года
Плавінскі Мікалай

Кніга прысвечана адной з самых знакамітых падзей айчыннай гісторыі эпохі Сярэднявечча — бітве на Нямізе, якая адбылася 3 сакавіка 1067 г. На падставе аналізу пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар імкнецца рэканструяваць асноўныя падзеі, якія напярэднічалі гэтай бітве, яе ход, вынікі і настунствы. Разлічана... Болей »

Біяграфія гарадзенскіх вуліц

Біяграфія гарадзенскіх вуліц

Ад Фартоў да Каложы

«Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы» — гэтае выданне ўражвае. У серыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла сапраўдная энцыклапедыя Гродна з гісторыяй кожнай вуліцы горада і кожнага будынка, які мае гістарычную каштоўнасць. Каб ацаніць цалкам «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» трэба, канешне, прыехаць... Болей »

Блакітны вырай
pdf

Блакітны вырай


Гайдук Уладзімір

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ... Болей »

Блакітны зніч
pdf epub fb2 mobi

Блакітны зніч

Лірычнае
Брыль Янка

«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org